па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Праект «Анатомія» з чэшскімі фотаздымкамі Здэнека Лготака

(Архіўны артыкул, тэрмін дзеяння скончаны 29.04.2015.)

Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску ў супрацоўніцтве з Чэшскім цэнтрам у Кіеве прадаставіла праекту фатаграфіі Здэнека Лготака з калекцый «Спартакіяда» і «Аўтапартрэты».

Як у мінулым, так і ў гэтым годзе Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску прыняло ўдзел у праекце «Анатомія» беларускага фатографа Дзіны Даніловіч. Гаворка ідзе аб праекце, у рамках якога арганізуецца выстава, прысвечаная чалавечаму целу. У гэтым годзе на выставе былі прадстаўлены фотаздымкі і карціны не толькі беларускіх (і аднаго чэшскага) мастакоў, але і польскіх фатографаў і графікаў. Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску ў супрацоўніцтве з Чэшскім цэнтрам у Кіеве прадаставіла праекту фатаграфіі Здэнека Лготака з калекцый «Спартакіяда» і «Аўтапартрэты». У мінулым годзе тут можна было ўбачыць выбраныя працы з калекцыі Роберта Вано.

На ўрачыстым адкрыцці выставы 2 красавіка 2014 года ў віцебскім Арт-цэнтры Марка Шагала і Цэнтры сучаснага мастацтва выступілі кіраўнікі абедзвюх устаноў, мастакі, якія ўдзельнічаюць у выставе, і прадстаўнік Польскага інстытута. Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску прадстаўляла спадарыня Дагмар Дзідзенка Наваградска, другі сакратар Пасольства.

Дзякуем Чэшскім цэнтрам за магчымасць прыняць удзел у гэтым цікавым праекце.

Праект «Анатомія» будзе працягнуты ў чэрвені 2014 года ў Мінску.

 

Здэнэк Лготак - прафесійны чэшскі фатограф. Ён стаў вядомы яшчэ ў васьмідзесятыя гады дзякуючы сваім дакументальным фотаздымкам, прысвечаным сацыяльным праблемам спорту і разбурэнню унікальнай тыбецкай культуры. Ужо тут ён раскрывае сваю ідэю пры дапамозе паказу фігур людзей і дэталяў гэтых фігур.

У апошні час Здэнэк Лготак, у асноўным, звяртаецца да тэматыкі чалавечага цела. Яго фотаздымкі дэталяў ўласнага цела ўтвараюць няскончаны цыкл "Аўтапартрэты". Гэтыя здымкі стылізаваныя, абстрактныя, часта немагчыма зразумець, якая частка цела на іх паказана. У яго інсталяцыях ёсць гумар, самаіронія, пародыя і самааналіз. Цела для яго - не проста прадмет, а хутчэй сродак адлюстравання, якім ён карыстаецца, каб распавесці аб адноснасці разумення эстэтычных каштоўнасцей: прыгажосці і пачварнасці, мужчынскага і жаночага пачаткаў.

Тое, што мы бачым на фотаздымках Лготака - гэта месца, у якім знаходзіцца фотаапарат, які зліўся з целам фатографа. Гэта месца, у якім трансфармуюцца і дэстабілізуюцца нашыя звычайныя чакання і погляды на фатаграфічны вобраз як адлюстраванне знешняй рэальнасці, руйнуюцца стэрэатыпы.