па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

2014 год абвешчаны Годам чэшскай музыкі

(Архіўны артыкул, тэрмін дзеяння скончаны 04.01.2015.)

Год чэшскай музыкі 2014 - гэта праграма, якая рэалізуецца Міністэрствам культуры Чэшскай рэспублікі пры супрацоўніцтве з Міністэрствам адукацыі, моладзі і фізічнай культуры, Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам рэгіянальнага развіцця.

Па традыцыі кожны год, нумар якога заканчваецца на 4, становіцца Годам чэшскай музыкі, паколькі ў ім адзначаюць юбілей больш чым шасцідзесяці чэшскіх кампазітараў, сярод якіх - сусветна вядомыя Б. Сметана, А. Дворжак, Л. Яначэк, Й. Сук, Б. Марціну, а таксама многіх знакамітых музыкаў. Традыцыя ўзыходзіць да 1924 году, калі ўпершыню шырока святкаваўся юбілей Бедржыха Сметаны.

Год чэшскай музыкі не абмяжоўваецца мерапрыемствамі, прысвечанымі творчасці названых кампазітараў. Яго мэтай з'яўляецца падтрымка чэшскай музыкі ва ўсіх яе праявах, як у Чэхіі, так і за мяжой. Праграма ахоплівае ўсе музычныя жанры, уключае ў сябе шматлікія фестывалі, канцэрты, выставы, праекты для дзяцей і моладзі, удзел у ёй могуць прыняць як прафесіяналы, так і аматары. Значнае месца ў праграме займаюць прэзентацыі чэшскай музыкі за мяжой: усё больш канцэртаў у рамках Года чэшскай музыкі праходзіць за межамі Чэшскай рэспублікі, няўхільна расце цікавасць, перш за ўсё, да такіх жанраў, як джаз і фальклорная музыка. Гэта адлюстравана канцэпцыяй Года чэшскай музыкі 2014, у якасці якой былі абраныя словы “творчасць і супрацоўніцтва”.


Больш падрабязную інфармацыю аб праграме і запланаваных мерапрыемствах можна знайсці на старонках:

http://www.rokceskehudby.cz/

http://www.yearofczechmusic.cz/

http://czechmusic.org/