па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Праекты міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця, рэалізаваныя Пасольствам Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь у 2013 годзе

(Архіўны артыкул, тэрмін дзеяння скончаны 04.01.2015.)

У 2013 годзе Пасольствам Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь у рамках міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця было рэалізавана два праекты: «Абсталяванне моладзевага культурнага цэнтра ў аграгарадку Чырвоная Слабада», а таксама «Дзіцячая пляцоўка і мэбля для Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Капыльскага раёна».

Абсталяванне моладзевага культурнага цэнтра ў аграгарадку Чырвоная Слабада


На тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Гомельскай вобласці пражывае каля 2250 дзяцей і падлеткаў, аднак да рэалізацыі праекта тут не было ніводнага добра абсталяванага цэнтра, дзе яны маглі б праводзіць свой ​​вольны час. У аграгарадку Чырвоная Слабада, у якім быў рэалізаваны праект, жыве каля 300 дзяцей і падлеткаў. Аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Кастрычніцкага раённага выканаўчага камітэта Гомельскай вобласці раней зацвердзіў аб'ект «Сельскі дом», дзе распачаў працу цэнтр для дзяцей і моладзі. Аб'ект быў цалкам рэканструяваны, аднак да рэалізацыі праекту не хапала сродкаў на яго поўнае забеспячэнне неабходным абсталяваннем. Дзякуючы міжнароднаму супрацоўніцтву ЧР у галіне развіцця моладзевы цэнтр у аграгарадку Чырвоная Слабада быў цалкам абсталяваны. Цэнтру была перададзена музычная апаратура, тэнісны стол, більярд, дзіцячыя батуты, касцюмы казачных персанажаў, камп’ютар.


30 верасня пры ўдзеле часовага паверанага ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыні Дагмар Дзідзенка Наваградскай нядаўна абсталяваны цэнтр быў уведзены ў эксплуатацыю. На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі таксама старшыня выканкама Генадзь Віктаравіч Сімановіч і іншыя прадстаўнікі мясцовых уладаў і сродкаў масавай інфармацыі.

 

 

Дзіцячая пляцоўка і мэбля для Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Капыльскага раёна


Сацыяльна-педагагічны цэнтр Капыльскага раёна (СПЦ) распачаў працу 1 верасня 2011 года. У рамках сваёй дзейнасці ён забяспечвае часовы прытулак, а таксама неадкладную і пазнейшую дапамогу непаўналетнім асобам, якія апынуліся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Дзяцей і моладзь размяшчаюць тут на тэрмін да 6 месяцаў у крайнім выпадку, калі дзіця больш не можа заставацца ў сям'і. Адной з самых частых прычын гэтага з'яўляецца алкагалізм бацькоў.


СПЦ не мае ўласнага будынку. Ён размяшчаецца ў памяшканнях дзіцячага садку, дзе цэнтру выдзелена два паверхі. З-за недахопу грашовых сродкаў раней не было магчымасці пабудаваць бяспечную і сучасную дзіцячую пляцоўку для сацыяльна-педагагічнага цэнтра. У рамках міжнароднага супрацоўніцтва ЧР у галіне развіцця гэты праект нарэшце быў рэалізаваны.


Наступнай прыярытэтнай задачай было забеспячэнне цэнтра ўсёй неабходнай мэбляй (шафамі і шафкамі, сталамі, крэсламі) для таго, каб стварыць у цэнтры абстаноўку, прыдатную як для дашкольнікаў (ад 3 гадоў), так і для падлеткаў. Да рэалізацыі праекта адпаведнай мэблі ў СПЦ не было. Сродкі на новае абсталяванне цэнтр часткова атрымаў з бюджэту, у тым ліку дзякуючы таму, што большую частку фінансавання знайшоў самастойна. У рамках міжнароднага супрацоўніцтва ЧР у галіне развіцця цэнтру была прадастаўлена новая мэбля.


У чэрвені 2013 пры ўдзеле часовага паверанага ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыні Дагмар Дзідзенка Наваградскай адбылося ўрачыстае адкрыццё новай дзіцячай пляцоўкі. У ім прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі мясцовых уладаў і раённай газеты «Слава працы». У верасні 2013 года ў цэнтры была ўсталяваная ўся неабходная мэбля.