па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Вечар, прысвечаны Вацлаву Гавэлу і «Хартыі-77»

(Архіўны артыкул, тэрмін дзеяння скончаны 18.01.2015.)

14 студзеня 2014 г. ужо ў трэці раз у Мінску адбыўся вечар, прысвечаны былому чэхаславацкаму і чэшскаму прэзідэнту Вацлаву Гавэлу і «Хартыі-77».

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі рух «За свабоду» А. Мілінкевіча, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Камітэт дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасць». Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы Пасольства ЧР у Мінску. Сярод публікі прысутнічала і Наталля Пінчук, жонка Алеся Бяляцкага, які першым у 2013 годзе атрымаў у Страсбургу прэмію Вацлава Гаўла за дасягненні ў галіне правоў чалавека. У 2006 годзе Алесь Бяляцкі асабіста атрымаў з рук Вацлава Гавэла прэмію «Homo Homini» («Чалавек чалавеку»).

На працягу вечара адбыліся выступленні часовага паверанага ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыні Дагмар Дзідзенка Наваградскай, часовага паверанага ў справах Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадара Міраслава Майжыты, прадстаўніка руху «За свабоду» Алеся Лагвінца і адваката А. Бяляцкага з праваабарончага цэнтру «Вясна». Былі таксама прэзентаваныя фрагменты з фільма Гавэла «Сыход».

Першапачаткова ў мерапрыемстве павінна была прыняць удзел і чэшская дысідэнтка, заснавальніца «Грамадзянскай Беларусі» і сябар Вацлава Гаўла Пятрушка Шустрава, якая, аднак, не атрымала беларускую візу. Тым не менш, удзельнікі змаглі прагледзець яе відэазварот, у якім яна пажадала беларускаму народу не страціць надзею – тое самае каштоўнае, што ён мае, і смела ісці насустрач Еўропе.