па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

7-я Біенале графікі ў Ракіцанах

(Архіўны артыкул, тэрмін дзеяння скончаны 18.01.2015.)

Канец прыёму работ на конкурс - 31 жніўня 2014 года.

З 2 кастрычніка па 9 лістапада 2014 г. у Ракіцанах пройдзе 7-я Біенале графікі - міжнародны конкурсны паказ работ, выкананых у класічных графічных тэхніках. Арганізатарамі біенале з'яўляюцца Агенцтва «AM art, s.r.o.» і Музей Багуслава Горака ў Ракіцанах.

У Біенале могуць прымаць удзел любыя творы ў класічных графічных тэхніках, у тым ліку тыя, якія ўжо былі прадстаўлены на іншых конкурсах. Аўтар падае работы для ўдзелу ў конкурсе самастойна. Колькасць работ не абмяжоўваецца. Усе творы спаборнічаюць у межах адной катэгорыі. Ацэньвае работы прафесійнае журы, па выніках пераможца ўзнагароджваецца галоўнай прэміяй, аднак існуе шэраг спецыяльных прэстыжных прэмій для іншых удзельнікаў ад арганізатараў і спонсараў праекта.

Тэматычныя абмежаванні для твораў таксама адсутнічаюць. Арганізатары маюць права адмовіць аўтару ў прыёме твора, які прапагандуе расавую нянавісць, наркотыкі, гвалт, парнаграфію ці які парушае законы Чэшскай Рэспублікі.

Узнос за ўдзел у конкурсе складае 600 чэшскіх крон (25 еўра, 35 долараў ЗША). Калі ўдзельнік пакідае працы ва ўласнасці арганізатараў конкурсу, ад узносу ён вызваляецца.

Падрабязныя звесткі аб адпраўцы работ на конкурс: Dr. Šandová, e-mail: info@muzeumrokycany.cz tel.: 371 722160, a S. Volková, e-mail: volkova.muzeumro@atlas.cz , tel.: 371 580 859

 

Канец прыёму работ на конкурс - 31 жніўня 2014 года.