па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Выстава Бары Прашылавай і Анастасіі Алейнікавай на Мінскім Тыдні Моды

(Архіўны артыкул, тэрмін дзеяння скончаны 17.04.2014.)

15-17 красавіка 2014 года ў рамках Мінскага Тыдня Моды адбудзецца сумесная выстава чэшскага фэшн-фатографа Бары Прашылавай і беларускага дызайнера ювелірных упрыгожванняў Анастасіі Алейнікавай.

Бара Прашылава - фэшн-фатограф з асаблівым стылем, які лёгка пазнаць, уладальнік чэшскіх і міжнародных узнагарод у галіне фотамастацтва і двух званняў «Фатограф года» ў Чэшскай Рэспубліцы (2009, 2011). Бара скончыла Інстытут творчай фатаграфіі пры Сілезскім універсітэце ў Опаве, у цяперашні час яна жыве і працуе ў Празе. У працах мастачкі рэальнае спалучаецца з фантастычным, чароўнае - з абсурдным і нават смешным.

Анастасія Алейнікава ў 2007 годзе скончыла Акадэмію мастацтваў, архітэктуры і дызайну ў Празе. Дыпломная праца Анастасіі «Мая оптыка» атрымала спецыяльную прэмію дырэктара Музея дэкаратыўнага мастацтва ў Празе, частка яе была набытая і ўключана ў калекцыю музея. Ужо ў наступным годзе мастачка атрымала званне «Адкрыццё года» на чэшскім конкурсе Czech Grand Design. Анастасія натхняецца аб'ектамі арганічнага свету, прыроднымі формамі, вобразамі з казак і сноў. Акрамя упрыгожванняў, яна займаецца дызайнам незвычайных прадметаў інтэр'еру з дрэва і металу. Тройчы была намінаваная на прэмію Czech Grand Design.

Выстава пройдзе ў Палацы мастацтваў (Мінск, вул. Казлова, 3) пры падтрымцы Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Чэшскага цэнтра ў Кіеве. Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 15 красавіка ў 16:00. Усе тры дні ўваход на мерапрыемства будзе вольны з 16:00 да 21:00.