па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Візіт Пасла Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілана Экерта ў Брэст і Брэсцкую вобласць

(Архіўны артыкул, тэрмін дзеяння скончаны 15.04.2015.)

9-10 красавіка 2014 года адбыўся рабочы візіт Пасла Чэшскай Рэспублікі ў Брэст і Брэсцкую вобласць. У Брэсце яшчэ з кастрычніка 2012 года дзейнічае Ганаровае консульства пад кіраўніцтвам Ганаровага консула Уладзіміра Мікуліча.

У рамках свайго візіту пасол сустрэўся са старшынёй аблвыканкама Брэсцкай вобласці Канстанцінам Сумарам, усклаў кветкі ў памяць загінулых у Брэсцкай крэпасці, сустрэўся з прадпрымальнікамі і прадстаўнікамі кампаній з чэшскім капіталам, якія працуюць у Брэсцкай вобласці, і ўрачыста адкрыў выставу маладой чэшскай мастачкі Веранікі Кубікавай.

Пасол таксама наведаў завод «Санта Брэмар», вядучы рыбаперапрацоўчы завод у Беларусі, і нядаўна пабудаваны чэшскай кампаніяй Metrostav лагістычны тэрмінал у Казловічах.

Былі абмеркаваныя пытанні эканамічнага супрацоўніцтва і больш цесных узаемаадносін паміж рэгіёнамі Чэшскай Рэспублікі і Брэсцкай вобласцю. Далейшымі тэмамі былі супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і культуры, а таксама арганізацыя Чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі ў 2014 годзе.

Артыкулы пра візіт Пасла Чэшскай Рэспублікі ў Брэст і Брэсцкую вобласць можна знайсці тут:

 

VB.BY

Belta

Radio Brest

News.nom.co

MyBrest.by