па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Вынікі конкурсу для маладых перакладчыкаў да стагоддзя з дня нараджэння Багуміла Грабала

(Архіўны артыкул, тэрмін дзеяння скончаны 26.04.2015.)

Сетка Чэшскіх цэнтраў у супрацоўніцтве з Літаратурнай секцыяй Інстытута Мастацтваў арганізавала конкурс для маладых перакладчыкаў, прысвечаны стагоддзю з дня нараджэння чэшскага празаіка Багуміла Грабала (1914 – 1997). Мэтай праекту з'яўляецца падтрымка і прапаганда чэшскай літаратуры.

На дату закрыцця конкурсу ў лютым гэтага года свае пераклады даслалі 138 перакладчыкаў з Германіі, Нідэрландаў і Бельгіі (фламандская частка), Украіны, Беларусі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Італіі, Расіі, Балгарыі, Японіі, Польшчы і Аўстрыі. Маладыя перакладчыкі і багемісты пераклалі апавяданні або урыўкі з даўжэйшых празаічных твораў Грабала аб'ёмам ад 10 старонак, якія яшчэ не перакладаліся на іх мовы. Асобныя адборачныя камісіі, якія складаюцца з багемістаў, перакладчыкаў і выдаўцоў, выбралі з усіх удзельнікаў 12 пераможцаў, якія будуць узнагароджаны трохдзённай паездкай у Прагу са спецыяльнай праграмай і прымуць удзел у мерапрыемствах ( дыскусіях , чытаннях ), арганізаваных асобнымі Чэшскімі цэнтрамі.

На працягу паездкі ў Прагу 14-17 мая ўдзельнікі праслухаюць інтэнсіўны курс, прысвечаны асобе Багуміла Грабала і чэшскай літаратуры ўвогуле: яны сустрэнуцца з сябрам Грабала і спецыялістам па яго творчасці Томашам Мазалам, пройдуць па слядах Грабала разам з Пражскай інфармацыйнай службай, наведаюць Ноч літаратуры і Міжнародны кірмаш і фестываль «Свет кнігі» (у тым ліку і сустрэчу з паважанымі багемістамі) або паўдзельнічаюць у дыскусіях, арганізаваных Інстытутам чэшскай літаратуры Акадэміі навук ЧР.

Імёны пераможцаў і назвы перакладзеных твораў:

Беларусь - Святлана Рогач (Divní lidé)

Балгарыя - Вяра Рызава (Kafkárna)

Італія - Елена Зуккала (Jeden všední den)

Японія - Юнка Шымада (Fádní odpoledne)

Германія - Даніэла Пуш (Perlička na dně)

Нідэрланды і Бельгія (фламандская частка) - Пэтр Гора (Bílý koníček)

Польшча - Мацей Ментрак (Umělé osudy + Mí přátelé z dětství)

Аўстрыя - Ніна Костал (Listopadový uragán)

Расія - Галіна Граева (Fádní odpoledne)

Іспанія - Мансерат Тутсаус Рамэу (To, co zbylo)

Украіна - Ірына Забіяка (Divní lidé)

Вялікабрытанія - Фрэнсіс Джэксан (Polomy v lese)

У праекце ўдзельнічаюць Чэшскія Цэнтры ў Берліне, Мюнхене, Брусэлі, Гаазе, Кіеве, Лондане, Мадрыдзе, Мілане, Маскве, Сафіі, Токіо, Варшаве і Вене.

Праект падтрымліваюць: Партал чэшскай літаратуры, Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія, Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Аўстрыйскі культурны форум, Інстытут Сервантэса, Расійскі цэнтр навукі і культуры, Балгарская культурны інстытут, «Свет кнігі», Пражская інфармацыйная служба, CzechTourism і выдавецтва Mladá fronta.