па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Стыпендыі Урада Чэшскай Рэспублікі на 2015-2016 гг.

(Архіўны артыкул, тэрмін дзеяння скончаны 30.09.2015.)

Кандыдаты на атрыманне стыпендыі павінны зарэгістравацца да 30 верасня 2014 г. на сайце: http://registr.dzs.cz/registr.nsf

Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску паведамляе аб прадастаўленні наступных стыпендый для навучання ў Чэхіі ў 2015-2016 навучальным годзе:

- 4 стыпендыі для вучобы па праграме падрыхтоўкі бакалаўраў/магістраў/аспірантаў на чэшскай мове па наступных спецыяльнасцях:  грамадскія навукі, прыродазнаўчыя навукі, сельская гаспадарка;

- 1 стыпендыя для вучобы па праграме падрыхтоўкі магістраў (для студэнтаў, якія здалі экзамены на ступень бакалаўра) і для навучання ў аспірантуры на англійскай мове па наступных спецыяльнасцях:  эканоміка, сельская гаспадарка, інфарматыка, навакольнае асяроддзе, энергетыка.

На момант пачатку навучання ў Чэшскай Рэспубліцы (1 верасня 2015 года) прэтэндэнт павінен дасягнуць узросту 18 гадоў.

Кандыдаты на атрыманне стыпендыі павінны зарэгістравацца да 30 верасня 2014 г. на сайце: http://registr.dzs.cz/registr.nsf  

З падрабязнай інфармацыяй аб прадастаўленні стыпендый можна пазнаёміцца на старонках:

http://registr.dzs.cz/registr.nsf/dispozice_rus_2014.pdf

http://www.msmt.cz/mezinarodni-vztahy/stipendia-vlady-ceske-republiky-rozvojove-zeme-1