па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Адкрытая дыскусія на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі

(Архіўны артыкул, тэрмін дзеяння скончаны 01.10.2015.)

Мерапрыемства адбудзецца 8 кастрычніка з 17:00 да 19:00 у Галерэі «Ў» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а).

Сардэчна запрашаем Вас на адкрытую дыскусію на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі. Запрашэнне, акрамя іншых, прыняў і Карэл Шварцэнберг, старшыня Камітэта па замежных справах Парламента Чэшскай Рэспублікі, былы міністр замежных справаў Чэскай Рэспублікі і кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Вацлава Гаўла. Абмяркоўвацца будзе не толькі тэма смяротнага пакарання, але і пытанні правоў чалавека, этыкі, грамадскіх настрояў і ўплыву смяротнага пакарання на грамадства. Будзе абмеркаваны таксама вопыт іншых краін з дадзеным відам пакарання.

Мерапрыемства адбудзецца 8 кастрычніка з 17:00 да 19:00 у Галерэі «Ў» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а).

Карэл Шварцэнберг нарадзіўся ў 1937 годзе ў чэшскай арыстакратычнай сям'і, якая была вымушана пакінуць краіну пасля камуністычнага перавароту ў 1948 годзе. Эміграваў у Аўстрыю, дзе актыўна дапамагаў дысідэнтам, у тым ліку, заснаваўшы Чэхаславацкі цэнтр дакументацыі - свайго кшталту архіў забароненай літаратуры.

У 2007-2009 гг. і паўторна ў 2010-2013 гг. быў міністрам замежных спраў Чэшскай Рэспублікі і першым намеснікам прэм'ер-міністра. У 2013 годзе быў кандыдатам на пасаду прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі, выбыў у другім коле, набраўшы 45,19% галасоў. У пачатку 90-х займаў пасаду кіраўніка канцылярыі прэзідэнта Вацлава Гавэла. У 1984-1991 гг. быў прэзідэнтам Міжнароднай Хельсінкскай федэрацыі па правах чалавека. На гэтай пасадзе размаўляў пра пытанні правоў чалавека ў СССР, Югаславіі, Балгарыі і Чэхаславакіі.

У цяперашні час таксама з’яўляецца старшынёй Камітэта па замежных справах Парламента Чэшскай Рэспублікі, а таксама старшынёй чэшскай ліберальна-кансерватыўнай палітычнай партыі ТОР 09. Нястомна выступае за дэмакратыю і правы чалавека.