па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

IX Супруноўскія чытанні прайшлі ў БДУ пры падтрымцы Пасольства Чэшскай Рэспублікі

(Архіўны артыкул, тэрмін дзеяння скончаны 01.10.2015.)

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Моўны кантакт» (IX Супруноўскія чытанні) адбылася пры падтрымцы Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь

На філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта 17-18 верасня адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Моўны кантакт» (IX Супруноўскія чытанні). Арганізатарам канферэнцыі стала кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства, заснавальнікам і кіраўніком якой з 1966 па 1999 быў прафесар А.Я. Супрун.

Для ўдзелу ў канферэнцыі былі запрошаны вядучыя спецыялісты ў заяўленай вобласці ведаў з Расіі, Украіны, Аўстрыі, Бельгіі, Германіі, Італіі, Польшчы, Чэхіі, а таксама прадстаўнікі беларускай навукі.

Канферэнцыя праводзілася пры культурнай і фінансавай падтрымцы Пасольства Чэшскай Рэспублікі і Пасольства Польскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. У якасці ганаровых гасцей на адкрыцці IX Супруноўскіх чытанняў прысутнічалі Надзвычайны і паўнамоцны пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Мілан Экерт, Надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь спадар Лешак Шарэпка, саветнік па пытаннях культуры і навукі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь сп-ня Э. Шчэпаньска-Дамброўска. З прывітаннем да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся прарэктар БДУ А.В. Данільчанка і дэкан філалагічнага факультэта прафесар І.С. Роўда.