па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Край Высачына і Мінская вобласць падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве

(Архіўны артыкул, тэрмін дзеяння скончаны 02.10.2015.)

У ходзе сустрэчы кіраўнікоў двух рэгіёнаў 26 верасня ў Мінску гетман чэшскага краю Высачына Іржы Бегоунэк і старшыня Мінаблвыканкама Сямён Барысавіч Шапіра падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж чэшскім краем Высачына і Мінскай вобласцю.

Падпісанне дакумента адбылося ў прысутнасці пасла Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілана Экерта і пасла Рэспублікі Беларусь у Чэхіі Васіля Міхайлавіча Марковіча.

Сустрэча прайшла ў рамках рабочага візіту дэлегацыі краю Высачына ў Мінскую вобласць. Кіраўніка дэлегацыі гетмана Іржы Бегоунэка суправаджалі члены краявога прадстаўніцтва Высачыны Ян Сламэчка і Міраслаў Гоўшка, а таксама кіраўнік краявога ўпраўлення Здэнек Кадлец. Бізнес-сектар прадстаўлялі тры фірмы: Pacovské strojírny, DUP Družstvo Pelhřimov і TTS ENERGO; дырэктар апошняй, Рыхард Горкі, адначасова з'яўляецца намеснікам старшыні гандлёвай палаты краю.

Падчас візіту прадпрымальнікі азнаёміліся з умовамі эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю, правялі двухбаковыя перамовы і наведалі некалькі фірм, прадстаўнікі кіраўніцтва краю агледзелі установы аховы здароўя і адукацыі, азнаёміліся з функцыянаваннем сістэмы дзяржаўнага кіравання ў Беларусі.

Беларускі бок праявіў вялікую зацікаўленасць да працы сістэмы хуткай дапамогі ў краі Высачына, якая была прэзентавана гетманам Іржы Бегоунэкам. Адным з наступных праектаў стане стажыроўка абраных медработнікаў з Мінскай вобласці ў медыцынскіх установах краю, дзе яны змогуць лепш пазнаёміцца з функцыянаваннем сістэмы аховы здароўя і хуткай дапамогі ў рэгіёне.

Цікавай вобласцю для супрацоўніцтва з'яўляецца сельская гаспадарка (раслінаводства і селекцыя). Супрацоўніцтву ў адукацыйнай сферы спрыяе адкрыццё ў краі Высачына ўнікальнай спецыяльнасці для сярэдняй школы «Энергетыка», што можа зацікавіць беларускі бок з прычыны будаўніцтва ядзернай электрастанцыі. Плённая сумесная дзейнасць магчымая таксама ў галіне спорту і працы з моладдзю (спаборніцтвы, дзіцячыя лагеры і г.д.), правядзення выстаў мастакоў з абодвух рэгіёнаў, а таксама супрацоўніцтва пажарных службаў: Беларусь паказвае ў гэтай сферы выдатныя вынікі на міжнародных спаборніцтвах.