па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Візіт Карэла Шварцэнберга ў Рэспубліку Беларусь у рамках тыдня супраць смяротнага пакарання

(Архіўны артыкул, тэрмін дзеяння скончаны 09.10.2015.)

З 7 па 9 кастрычніка 2014 г. адбудзецца візіт у Рэспубліку Беларусь старшыні Камітэта па замежных справах Парламента Чэшскай Рэспублікі Карэла Шварцэнберга.

Падчас свайго візіту сп. Шварцэнберг сустрэнецца з  міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем, старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Мікалаем Самасейкам, а таксама прыме ўдзел у мерапрыемствах у рамках тыдня супраць смяротнага пакарання: круглым стале і адкрытай дыскусіі па пытанні смяротнага пакарання ў Беларусі.

Без малога два дзесяцігоддзі Еўрапейскі Саюз супрацьстаіць прымяненню смяротнага пакарання ў любых выпадках і пры любых абставінах на падставе пераканання, што смяротнае пакаранне – жорсткае і негуманнае, і яго адмена натуральная для абароны чалавечай годнасці.