па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Кніга выбраных эсэ Вацлава Гаўла выйшла ў Беларусі

(Архіўны артыкул, тэрмін дзеяння скончаны 18.10.2015.)

Прэзентацыя кнігі “Жыццё ў праўдзе” адбудзецца 24 кастычніка ў галерэі Ў (Незалежнасці 37а). Пачатак а 18. Уваход – вольны.

Кніга выбраных эсэ прэзідэнта Чэха-Славаччыны  Вацлава Гаўла пабачыла свет у выдавецтве “Логвінаў”.

Кніга, якая мае назву "Жыццё ў праўдзе" і стала дзявятай у серыі "Чэшская калекцыя", змяшчае сем сусветнавядомых праграмных эсэ Вацлава Гаўла перыяду яго дысідэнцтва ў ЧССР (у тым ліку "Сіла бяссільных", "Гісторыя і таталітарызм" або "Слова пра слова"), і столькі ж прамоў аўтара часоў яго прэзідэнцтва. Кніга, апроч уласна твораў Гаўла, утрымлівае таксама "Дэкларацыю Хартыі-77", да стварэння якой аўтар меў непасрэднае дачыненне, і кароткі агляд ягонага жыцця ў датах.

Прадстаўленыя тэксты даюць  яскравае ўяўленне пра надзвычайную глыбіню і аб’ёмнасць мыслення чэшскага гуманіста і грамадскага дзеяча. Нават праз шмат гадоў пасля свайго напісання, эсэ і прамовы вельмі надзённа гучаць і для беларускай сітуацыі.

Пераклад кнігі на беларускую мову ажыццявілі Сяргей Сматрычэнка і Юлія Сматрычэнка, прадмову напісаў Лявон Баршчэўскі.

Прэзентацыя кнігі “Жыццё ў праўдзе” адбудзецца 24 кастычніка ў  галерэі Ў (Незалежнасці 37а). Падчас прэзентацыі выступіць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілан Экерт, а таксама будзе паказаны невялікі спектакль паводле  аднаактавай п’есы Вацлава Гаўла. Пачатак а 18. Уваход – вольны.