Стыпендыі INTERSTUD для навучання ў Западначэшскім універсітэце
16.11.2015 / 09:06 | Aktualizováno: 16.11.2015 / 09:09
(Архіўны артыкул, тэрмін дзеяння скончаны 06.12.2015.)
Западначэшскі універсітэт (ZČU) прапануе стыпендыі для навучання ў рамках праграмы INTERSTUD. Падаць заяўку можна да 5 снежня 2015 года.
Прапануецца абмежаваная колькасць універсітэцкіх стыпендый для студэнтаў-выдатнікаў па праграмах на чэшскай мове на наступных факультэтах: факультэт прыкладных навук, факультэт дызайну і мастацтваў імя Ладзіслава Сутнара (асаблівыя ўмовы), электратэхнічны факультэт, філасофскі факультэт, педагагічны факультэт, машынабудаўнічы факультэт. Праграма ўключае інтэнсіўны курс чэшскай мовы (чэрвень - верасень). Памер стыпендыі - да 4000 CZK у месяц на працягу першага года навучання у залежнасці ад дасягнутага студэнтам узроўню падрыхтоўкі пры інтэнсіўным курсе чэшскай мовы.
Кандыдатам неабходна мець пасведчанне аб заканчэнні сярэдняй школы або дыплом бакалаўра/магістра.
Як падаць заяўку на ўдзел у праграме INTERSTUD?
- Наведайце старонку універсітэта з інфармацыяй аб праекце: http://www.kma-old.zcu.cz/fs/ (англ.).
- Выберыце факультэт і спецыяльнасць навучання: http://www.zcu.cz/en/ (англ.).
- Запоўніце PAF (папярэднюю электронную заяўку) і адашліце яе да 5 снежня 2015 года.
- Аплаціце адміністрацыйны ўзнос у памеры 500 CZK і адпраўце пацверджанне плацяжу.
- Запоўніце CAF (комплексную заяўку) ў пісьмовым выглядзе (раздрукаваць дакумент, запоўніць, падпісаць) і разам з засведчанымі дакументамі аб вашай папярэдняй адукацыі адпраўце яе ў дэканат абранага факультэта ZČU да 31 снежня 2015 года.
- У лютым-сакавіку кандыдат атрымае рашэнне аб прыёме на навучанне і стыпендыяльнай падтрымцы.
- У канцы траўня - пачатку чэрвеня кандыдаты прыбудуць у ЧР для праходжання абавязковага моўнага падрыхтоўчага курсу.
Папярэдняя заяўка PAF - электронная рэгістрацыя для навучання ў ЗЧУ па навучальных праграмах з падтрымкай стыпендыі INTERSTUD.
Комплексная заяўка CAF - падрабязная заяўка ў пісьмовай форме (больш падрабязная інфармацыя аб папярэдняй адукацыі).
Кантакты:
Міжнародны аддзел: jjanska@rek.zcu.cz, +420 377635767
Кансультант па праграме INTERSTUD: vacek@kme.zcu.cz, +420 377632334
сачыце за намі на