па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: IG
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Рабочы візіт пасла Томаша Перніцкага ў Брэсцкую вобласць

19-21 лютага 2020 года пасол Томаш Перніцкі наведаў Брэсцкую вобласць з рабочым візітам, падчас якога ён сустрэўся з губернатарам вобласці Анатолем Лісам і мэрам Брэста Аляксандрам Рагачуком, якія распавялі яму аб развіцці чэшска-беларускіх гандлёва-эканамічных сувязей і паспяховым супрацоўніцтве паміж чэшскімі кампаніямі і кампаніямі Брэсцкай вобласці.

 

Чэшская кампанія Metrostav, a.s. у Брэсцкай вобласці на памежным пераходзе Казловічы пабудавала грузавы тэрмінал і ў цяперашні час завяршае рэканструкцыю станцыі ачысткі сцёкавых водаў у Брэсце. Чэшскія кампаніі VPS engineering, a.s. і MEGA, a.s. паспяхова супрацоўнічаюць з малочным камбінатам "Пружанскі малочны камбінат". Тэхналагічнае абсталяванне для кампаній з Брэсцкай вобласці пастаўлялі таксама Pacovské strojírny, a.s. і Moravské potravinářské strojírny, a.s.