па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: IG
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Уручэнне медалёў і ганаровых грамат беларускім дзецям, якія занялі прызавыя месцы на 47-й Міжнароднай дзіцячай выставе выяўленчых мастацтваў LIDICE 2019

29 лістапада 2019 года ў пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі адбылася цырымонія, на якой пасол Томаш Перніцкі ўручыў медаль і 20 ганаровых грамат беларускім дзецям, прызёрам 47-й Міжнароднай дзіцячай выставы выяўленчых мастацтваў LIDICE 2019.
 

Медаль, дыплом, кветкі і падарункі атрымала 9-гадовая Ганна Кухарская з Лагойска.

Ганаровыя граматы, кветкі і падарункі таксама атрымалі: 13-гадовы Ігнат Козел з Гродна, 11-гадовая Паліна Галушка, 16-гадовы Мікіта Груздзь, 15-гадовая Віка Мурашова, 13-гадовая Кацярына Салодкая, 16-гадовы Максім Вашкевіч і 7-гадовая Анастасія Іванюшына (усе яны з Лагойска), 11-гадовы Максім Лагун (з Мінска), 13-гадовая Марыя Варанкова (з Наваполацка), 14-гадовая Дарына Міско, 13-гадовая Марта Ракчэева, 10-гадовы Міхаіл Легін і 13-гадовая Анастасія Старажэнка (усе з Салігорска), 8-гадовая Анастасія Маханоўская, 8-гадовая Нэлі Ганчурок, 9-гадовая Паліна Малагава і 11-гадовы Тадэвуш Урбел (усе з Віцебска), 8-гадовая Кіра Кашыцкая, 12-гадовая Варвара Хацяновіч і 5-гадовы Арцемій Шчаглоў (усе са Жлобіна).