па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Гісторыя Чэхіі

  Гісторыя Чэхіі (храналагічная табліца)   400 тыс. год да н.э. З'яўленне чалавека на тэрыторыі сучаснай Чэхіі 600 – 630 г. Фракійскі купец Сама аб'яднаў чэшскія землі і выгнаў авараў 863 г. (864 г.?) Прыезд у Маравію на запрашэнне князя Расціслава

Гісторыя Чэхіі (х р аналагічная табліца )

400 тыс. год да н.э.

З'яўленне чалавека на тэрыторыі сучаснай Чэхіі

600 - 630 г.

Фракійскі купец Сама аб'яднаў чэшскія землі і выгнаў авараў

863 г. (864 г.?)

Прыезд у Маравію на запрашэнне князя Расціслава (846-870) славянскіх асветнікаў Кірылы і Мефодзія

995 г.

Завяршэнне аб'яднання чэшскай раннефеадальнай дзяржавы Пршэмыславічамі

1212 г.

Выданне імператарам Фрыдрыхам II "e Залатой булы Сіцылійскай", якая прызнавала поўны суверэнітэт чэшскай дзяржавы

1306 г.

Гібель караля Вацлава III (1305-1306) і спыненне дынастыі Пршэмыславічаў

1310 - 1346 гг.

Праўленне чэшскага караля Яна Люксембурга

1346 - 1378 гг.

Праўленне чэшскага караля і імператара Святой Рымскай імперыі Карла IV

1348 г., 7 красавіка

Заснаванне Карлам IV Пражскага (Карлава) універсітэта

1409 г.

Подпісанне каралём Вацлавам IV (1378-1419) Кутнагорскага дыкрэта, які ператварыў Пражскі універсітэт у чэшскую навучальную ўстанову

1415 г., 6 ліпеня

Спаленне рэфарматара Яна Гуса ў Канстанцы

1420 г., лета

Разгром гусітамі пад кіраўніцтвам Яна Жыжкі (каля 1360-1424) рыцараў-крыжакоў на гары Віткаў пад Прагай

1421 г., чэрвень

Земскі сойм у горадзе Чаславе. Пазбаўленне Сігізмунда Люксембурга чэшскай кароны. Абвяшчэнне "Чатырох пражскіх артыкулаў" земскім законам

1434 г., 30 траўня

Бітва ля Ліпанаў, разгром радыкальнага крыла гусітаў памяркоўнымі - чашнікамі

1471 - 1516 гг.

Уладзіслаў II Ягела на чэшск і м троне

1526 г., 24 кастрычніка

Абранне Фердынанда Габсбурга чэшскім каралём (1526 - 1564)

1583 г.

Перанос імператарам Рудольфам II (1576-1612) резідэнцыі з Вены ў Прагу

1618 г., 23 траўня

Паўстанне чэшских саслоўяў супраць Габсбургаў

1619 г.

Абранне пратэстанта Фрыдрыха Фальца чэшскім каралём

1620 г., 8 лістапада

Бітва ля Белай Гары, параза чэшскіх пратэстанцкіх войскаў

1627 г., травень

Выданне Фердынандам II "e Абноўленага земскага статута для Чэхіі", як і замацаваў уладу Габсбургаў

1592 - 1670 гг.

Жыццё і дзейнасць педагога і пратэстанта Яна Амоса Каменскага. Выехаў на эміграцыю

1749 г.

Загад Марыі Тэрэзы аб аб'яднанні органаў кіравання чэшскімі і аўстрыйскімі землямі

1775 г.

Паўстанне сялянаў у Чэхіі, Маравіі і Сілезіі. Выданне Марыяй Тэрэзай панскага патэнта

1781 г., 1 лістапада

Патэнт Язэпа II аб адмене асабістай прыгоннай залежнасці сялянаў у Чэхіі і Маравіі

1792 г., травень

Стварэнне ў Пражскім універсітэце кафедры мовы і літаратуры

1818 г.

Заснаванне ў Празе Нацыянальнага музея

1825 г.

Адкрыццё першай у чэшскіх землях чыгункі Будзеёвіцы - Лінц

1848 г., 12 - 17 чэрвеня

Народнае паўстанне ў Празе

1848 г., 7 верасня

Адмена ў чэшскіх землях прыгоннага права

1868 г., травень

Пачатак у Чэхіі масавага дэмакратычнага руху "табараў" (да 1871 г.)

1868 г., 15 - 17 траўня

Закладка будынка Нацыянальнага тэатра ў Празе

1890 г., студзень

Пагадненне лідэраў старачэхаў з кіруючымі коламі Цыслейтаніі аб падзеле Чэхіі на нямецкія і чэшскія акругі

1915 г., верасень

Стварэнне ў Парыжы Чэшскага Замежнага Камітэта (у траўні 1916 г. пераназваны ў Чэхаславацкую Нацыянальную Раду)

1918 г., 28 кастрычніка

Абвяшчэнне Нацыянальным камітэтам самастойнай Чэхаславацкай дзяржавы. Першым прэзідэнтам абраны
Т.Г. Масарык

1920 г., 29 лютага

Прыняцце канстытуцыі Чэхаславацкай рэспублікі

1939 г., 15 сакавіка

Акупацыя чэшскіх земляў Германіяй

1939 г., 16 сакавіка

Падпісанне Гітлерам распараджэння аб стварэнні "Пратэктарата Чэхія і Маравія" і ўключэнне яго ў склад рэйха

1940 г., ліпень

Стварэнне ў Лондане часовага чэхаславацкага ўраду і Дзяржаўнай Рады

1945 г., 5 - 8 траўня

Пражскае паўстанне і вызваленне Прагі

1948 г ., 25 лютага

Пачатак камуністычнай дыктатуры і рэпрэсій

1949 - 1953 гг.

Палітычныя працэсы над дэмакратычнымі сіламі ў Чэхаславакіі

1967 г., 27 - 29 чэрвеня

IV з'езд Саюза чэхаславацкіх пісьменнікаў - вострая крытыка палітычнай сітуацыі ў Чэхаславакіі

1968 г., студзень

А. Дубчак прызначаны Першым сакратаром КПЧ - пачатак "П ражскай вясны"

1968 г., 21 жніўня

Акупацыя Чэхаславакіі войскамі СССР, Польшчы, Венгрыі, Балгарыі і Усходняй Германіі, стыхійны супраціў народа

1969 г., 16 студзеня

Студэнт Карлава универсітэта Ян Палах, пратэстуючы супраць акупацыі Чэхаславакіі, здзейсніў акт самаспалення. Пачатак камуністычных рэпрэсій, г. зв. "нармалізацыі"

1977 г., 1 студзеня

Падпісанне чэшскай інтэлігенцыяй Дэкларацыі "Хартыя 77" з мэтай забеспячэння правоў чалавека ў Чэхаславакіі

1989 г.

Серыя адкрытых выступленняў супраць камуністычнага рэжыму, 17 лістапада - спроба камуністычнай паліцыі разагнаць студэнцкую дэманстрацыю ў Празе - пачатак "Аксамітнай" рэвалюцыі

1989 г., 29 лістапада

Рашэннем Федэральнага Сходу фармальна скончылася камуністычная дыктатура ў Чэхаславакіі

1989 г., 29 снежня

Вацлаў Гавел абраны Прэзідэнтам Чэхаславакіі

1990 г., 26 красавіка

Вывад савецкіх войскаў з Чэхаславакіі

1990 г., 8 - 9 чэрвеня

Першыя свабодныя выбары

1992 г., 31 снежня

Спыненне існавання Чэхаславакіі

1993 г., 1 студзеня

Узнікненне дзвюх незалежных дзяржаў - Чэшскай Рэспублікі і Славацкай Рэспублікі

1993 г., 30 ліпеня

Уваход Чэшскай Рэспублікі ў Савет Еўропы

1999 г., 23 красавіка

Уваход Чэшскай Рэспублікі ў НАТА

2004 г., 1 траўня

Уваход Чэшскай Рэспублікі ў Еўрапейскі Звяз