по-русски  па-беларуску  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Асноўная інфармацыя пра ЧР

Официальное название страны, площадь, численность населения, официальный язык, столица, крупнейшие города, высшая точка, часовой пояс, валюта, домен в интернете, климат, политическая система, членство в организациях, телефонная связь, кредитные карты, основные макроэкономические показатели, государственные символы...

Чэхія размешчана ў самым цэнтры Цэнтральнай Еўропы. На поўначы мяжуе з Польшчай (працягласць агульнай мяжы - 658 км), на захадзе і паўночным захадзе - з Германіяй (646 км), на поўдні - з Аўстрыяй (362 км), на ўсходзе - са Славакіяй (214 км). Агульная працягласць дзяржаўнай мяжы - 1 880 км.

Афіцыйная назва краіны: Чэшская Рэспубліка
Плошча: 78 864 км²
Колькасць насельніцтва: 10 535 811 (сакавік 2011 г.)
Афіцыйная мова: чэшская
Сталіца: Прага (1 241 664 жыхароў)
Найбуйнейшыя гарады: Брно (371 000 жыхароў), Острава (303 000), Плзэнь (169 000), Ліберэц (101 000), Оламоўц (100 000), Усці-над-Лабэм (95 000), Чэскэ-Будзеёвіцэ (94 000), Градэц-Кралавэ (94 000), Пардубіцэ (90 000)
Найвышэйшая кропка: Снежка (1602 м над у.м.)
Часавы пояс: сярэднееўрапейскі час па Грынвічу +1, летні час +2
Валюта: 1 чэшская крона (Kč/CZK)=100 гелерам
Дамен у інтэрнэце: .cz
Клімат: умерана кантынентальны, чатыры пары года. Сярэдняя тэмпература паветра летам +20°C, зімой -5°C.
Палітычная сістэма: парламентская рэспубліка. З 2003 г. прэзідэнтам Чэхіі з'яўляцца Вацлаў Клаўс.
Членства ў арганізацыях: Чэшская Рэспубліка з'яўляецца членам Еўрапейскага Саюза, Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, НАТО, Сусветнай гандлёвай арганізацыі, Міжнароднага валютнага фонда, Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, АЭСР, а таксама многіх іншых арганізацый.
Тэлефонная сувязь - код краіны: + (420). Больш падрабязную інфармацыю аб тэлефонных нумарах вы знойдзеце на www.zlatestranky.cz.
Ліцэнзія на ўкараненне мабільнай тэлефоннай сеткі на тэрыторыі Чэшскай Рэспублікі была выдадзена наступным кампаніям: Telefónica O2 Czech Republic, a.s., T-Mobile Czech Republic a.s., Vodafone Czech Republic a.s. и MobilKom, a.s.
Найбольш распаўсюджаныя крэдытныя карты: Eurocard/Mastercard, Maestro и Visa.

Дзяржаўныя сімвалы:

Дзяржаўны сцяг:

Вялікі дзяржаўны герб:

Вялікі дзяржаўны герб:

Асноўныя макраэканамічныя паказчыкі:

    2005 2006 2007 2008 2009 2010
ВУП у гадавым вылічэнні, у % 6,4 7,0 6,1 2,3 - 4,0 2,2
Прамысловая вытворчасць у гадавым вылічэнні, у % 3,9 8,3 10,6 - 1,8 - 13,6 10,0
Будаўніцтва у гадавым вылічэнні, у % 5,2 6,0 7,1 0,0 - 0,9 - 7,8
Рознічная выручка у гадавым вылічэнні, у % 6,9 10,8 10,0 2,7 - 4,7 1,0
Узровень інфляцыі у сярэднім, у % 1,9 2,5 2,8 6,3 1,0 1,5
Узровень беспрацоўя на канец перыяда, у % 8,9 7,7 6,0 6,0 9,2 9,6
Сярэдняя рэальная зарплата у гадавым вылічэнні, у % 3,0 4,0 4,3 1,9 3,0 0,5
PRIBOR 3 месяцы у сярэднім, у % 2,0 2,3 3,1 4,0 2,2 1,3
курс чэшск. крона/еўра у сярэднім 29,8 28,3 27,8 24,9 26,4 25,3
Дэфіцыт рахунку бягучых аперацый плацёжнага балансу у % ВУП - 1,3 - 2,4 - 3,2 - 0,6 - 3,2 - 3,8
Дэфіцыт грамадскіх бюджэтаў в % ВУП - 3,6 - 2,6 - 0,7 - 2,7 - 5,8 - 4,7

 

Чэшская Рэспубліка, як і раней Чэхаславакія, славіцца багатай гісторыяй арыгінальных адкрыццяў і новаўвядзенняў. Мяккія кантактныя лінзы, паляраграфія, электронныя мікраскопы, пасіўныя радыёлакатары, электроніка, дзейсныя медыкаменты, якія выкарыстоўваюцца для барацьбы з ВІЧ і СНІДам, прамысловая вытворчасць нанавалокан - усё гэта вырабы чэшскага паходжання.