па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: JP
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Канцэрты для сапрана, трубы і аргана з нагоды нацыянальнага свята Чэхіі ў Мінску і Гродна

З нагоды Нацыянальнага дня Чэшскай Рэспублікі «Дзень чэшскай дзяржаўнасці» пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі арганізавала канцэрты для сапрана, трубы і аргана ў выкананні сапраністкі Людмілы Новакавай Вернеравай (кіраўнік аддзелу класічнага спеву Пражскай кансерваторыі), трубача Яна Вернера і арганіста Пржэмысла Кшыцы (прафесар кансерваторыі ў г. Тэпліцэ).
 

Першы канцэрт адбыўся 27 верасня 2019 года ў цалкам запоўненым рымска-каталіцкім саборы Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, другі – у рымска-каталіцкім саборы Францішка Ксаверыя ў Гродна.

У пачатку абодвух канцэртаў чэшскія артысты цудоўна выканалі нацыянальныя гімны Чэшскай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь. Далей гучалі творы не толькі чэшскіх кампазітараў (Багуслаў Мацей Чарнагорскі, Павел Ёзэф Вейваноўскі, Леош Яначэк, Антанін Дворжак, Бедржых Антанін Відэрманн), але і класікаў сусветнай музыкі (Джэрэмі Кларк, Ёган Себасцьян Бах, Вольфганг Амадэй Моцарт, Луі В‘ерн).

Сярод гасцей канцэрта ў Мінску былі рымска-каталіцкі арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Яго Эксцэленцыя Тадэвуш Кандрусевіч, прадстаўнікі праваслаўнага мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, сенатары Савета Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі няўрадавых арганізацый, чэшскія студэнты, сябры Чэшскай Рэспублікі і аматары арганнай музыкі. Галоўным госцем канцэрту ў Гродна быў рымска-каталіцкі дапаможны біскуп Яго Эксцэленцыя Ёзэф Станеўскі.

Канцэрты класічнай музыкі для сапрана, трубы і аргана выклікалі беспрэцэдэнтны грамадскі інтарэс – у прыватнасці, жыхары Гродна выказалі шчырую падзяку за тое, што канцэрт адбыўся ў іх горадзе. Выступы сапраністкі Людмілы Новакавай Вернеравай, трубача Яна Вернера і арганіста Пржэмысла Кшыцы аўдыторыя абодвух сабораў ацаніла доўгімі апладысментамі стоячы.

Minsk

 

Grodno