по-русски  па-беларуску  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: catholic.by
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Святочная імша ў гонар выдатнага беларускага гуманіста Францыска Скарыны (1470 - 1551/1552)

20 студзеня 2022 года ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў гістарычным цэнтры Мінска адбылася ўрачыстая імша ў гонар памяці выдатнага беларускага гуманіста 16 стагоддзя Францыска Скарыны, які значную частку свайго жыцця правёў у Празе.
 

Напрыканцы набажэнства, на якім, акрамя дзясяткаў беларускіх вернікаў, прысутнічалі Пасол Каралеўства Швецыя і Саветнік-пасол Пасольства Славацкай Рэспублікі, выступіў Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Томаш Перніцкі. У сваім выступе ён апісаў дзейнасць Францыска Скарыны ў Празе, падчас якой беларускі гуманіст стварыў і ў 1517 годзе выдаў у Празе першы пераклад Бібліі на беларускую мову. Падчас свайго другога знаходжання ў Празе (верагодна, з 1535 г. да смерці Скарыны ў 1551 г. або ў пачатку 1552 г.) Францыск Скарына таксама працаваў батанікам пры двары чэшскага караля Фердынанда I Габсбургскага.

T. Pernický

 

Mše - VV