па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: JP
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Падтрымка беларускай мовы з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы

Паслы і дыпламаты краін-членаў ЕС, Японіі, Швейцарыі, ЗША і Вялікабрытаніі апублікавалі кароткі відэазварот з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, у якім кожным з іх былі прадстаўлены тры важныя словы або кароткі  сказ на беларускай мове.
 

Пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Перніцкі абраў словы «вера», «надзея», «любоў». Слова «надзея» абралі і паслы Швецыі, Эстоніі і Францыі, а слова «любоў» таксама з'явілася ў зваротах паслоў Японіі і Федэратыўнай Рэспублікі Германія. (Міжнародны дзень роднай мовы)