па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: T. Pernický
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Рабочы візіт дэлегацыі Края Высачына на чале з губернатарам Іржы Бегоункем ў Мінскую вобласць

Дэлегацыя Края Высачына на чале з губернатарам Іржы Бегоункем 15-18 траўня 2019 года наведала з рабочым візітам Мінскую вобласць, з якой Край Высачына даўно супрацоўнічае.
 

Разам з губернатарам Края Высачына Мінскую вобласць наведалі таксама дырэктары некалькіх сярэдніх школ і саветнік Края Высачына па пытаннях адукацыі, моладзі і спорту сп-ня Яна Фіялава, дырэктар пажарна-выратавальнай службы Края Высачына, стараста добраахвотнай пажарнай брыгады Чэшскай Рэспублікі і прадстаўнікі фірмы MEDIN.

Падчас перамоваў з губернатарам Мінскай вобласці сп-ром Анатолем Ісачэнкам ў Салігорску, а таксама ў час iншых рабочых сустрэч у Слуцку і Мінску былі ацэнены магчымасці далейшага супрацоўніцтва ў перадачы чэшскага вопыту ў галіне інтэграванай сістэмы бяспекі і паглыблення існуючага супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя, спорту і адукацыі.