па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: JT
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Уручэнне медалёў і ганаровых грамат беларускім дзецям, узнагароджаным ў рамках 48-й Міжнароднай выставы дзіцячай творчасці LIDICE 2020

24 мая 2021 года на тэрыторыі Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі прайшла ўрачыстая цырымонія, падчас якой пасол Томаш Перніцкі ўручыў два медалі і дзесяць ганаровых грамат беларускім дзецям, узнагароджаным ў рамках 48-й Міжнароднай выставы дзіцячай творчасці LIDICE 2020.

Медалі, уручаныя ў рамках 48-й Міжнароднай выставы дзіцячай творчасці LIDICE 2020, а таксама кветкі і падарункі атрымалі 8-гадовая Арына Лазарэнка з Віцебска і 11-гадовая Ганна Казакова з Салігорска.

Ганаровыя граматы, кветкі і падарункі таксама атрымалі: 12-гадовы Мікалай Царлюкевіч з Мінска, 12-гадовая Паліна Галушка з Лагойска, узнагароджаная таксама ў 2019 годзе, 13-гадовы Раман Сямашка з Наваельні, 14-гадовая Дар'я Дзяшкоўская, 12-гадовая Ліза Шарко , 11-гадовая Ксенія Мароз, 12-гадовая Анастасія Бойка, 9-гадовая Віка Міроненка, 15-гадовая Лада Банкевіч і 14-гадовая Марыя Сяргеева (усе з Віцебска).