по-русски  па-беларуску  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: PH
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Уручэнне медалёў і ганаровых грамат беларускім дзецям, узнагароджаным ў рамках 49-й Міжнароднай выставы дзіцячай творчасці LIDICE 2021

23 верасня 2021 года ў абаграваемых палатках ў дворыку Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі прайшла ўрачыстая цырымонія, падчас якой пасол Томаш Перніцкі ўручыў тры медалі і 17 ганаровых грамат беларускім дзецям, узнагароджаным ў рамках 49-й Міжнароднай выставы дзіцячай творчасці LIDICE 2021.

Медалі, прысуджаныя ў рамках 49-й Міжнароднай выставы дзіцячай творчасці LIDICE 2021, разам з кветкамі і падарункамі атрымалі 9-гадовая Анастасія Кастэнка, 12-гадовая Вікторыя Воднева і 16-гадовая Віялета Драбітка (усе з Віцебска).

Ганаровыя граматы, кветкі і падарункі таксама атрымалі: 11-гадовы Кірыл Белы з Дзятлава, 13-гадовая Ксенія Сямёнава і 14-гадовая Лія Гільц з Барані, 13-гадовая Юліяна Ажэгова з Гомеля, 10-гадовая Вера Германовіч з Краснай Слабады, 7- гадовы Максім Камянюк і 12-гадовы Арцём Шаліма з Мінска, 14-гадовы Яўген Ярмоленка з Наваельні, 14-гадовая Анастасія Раманава з Полацка, 14-гадовая Сафія Шпакоўская, 15-гадовая Вераніка Карэліна і 11-гадовы Глеб Махорт (усе з Салігорска) , а таксама 9-гадовая Эмілія Стрэмужэўская, 10-гадовы Максім Сідарэнка, 10-гадовы Арцём Кісялёў, 12-гадовы Юрый Башкевіч (усе з Віцебска) і 6-гадовы Арцём Шчаглоў са Жлобіна.