па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: Максим Маркевич
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Цырымонія ўзнагароджання ў рамках 46-й Міжнароднай дзіцячай мастацкай выставы LIDICE 2018 у Віцебску

20 сакавіка 2019 года ў Віцебску ў інтэрактыўным «Музеі Уновіс», прысвечаным заснавальнікам савецкага авангарду ў выяўленчым мастацтве - ураджэнцу Віцебска Марку Шагалу, а таксама мастаку і тэарэтыку мастацтва Казіміру Малевічу, адбылося ўрачыстае ўручэнне медалёў і ганаровых грамат віцебскім дзецям, якія не змаглі прысутнічаць на цырымоніі ўзнагароджання, якая адбылася ў пасольстве Чэхіі ў Мінску ў кастрычніку 2018 года.

На ўручэнні медалёў і ганаровых грамат паслом Томашам Перніцкім прысутнічалі намеснік мэра Віцебска Віктар Глушын, намеснік загадчыка аддзела культуры Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Анатоль Мядзведскі, дырэктар «Музея Уновіс» і некалькі віцебскіх журналістаў.

Медаль 46-й Міжнароднай дзіцячай выставы выяўленчых мастацтваў LIDICE 2018 была ўручана 9-гадовай Вікторыі Старыковіч. 12-гадовая Аляксандра Трубіна, 12-гадовая Дар'я Краўцова, 15-гадовая Аляксандра Пашкевіч і 16-гадовы Артур Вінаградаў атрымалі ганаровыя граматы.

Vitebsk - Lidice II