по-русски  па-беларуску  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: MZV ČR
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Заява МЗС з нагоды Дня салідарнасці з Беларуссю

Чэшская Рэспубліка далучаецца да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю, абвешчанага лідаркай беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай па сканчэнні шасці месяцаў пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.
 

Мы з турботай сочым за развіццём падзей у Беларусі і заклікаем Аляксандра Лукашэнку забяспечыць сапраўдны дыялог яго рэжыма з беларускім грамадствам, да імкнення якога да свабоды і дэмакратыі мы адчуваем глыбокае спачуванне і разуменне з прычыны нашага ўласнага гістарычнага вопыту. Мы перакананыя, што адзіны рэальны выхад з існуючага крызісу - гэта сапраўды свабодныя выбары, што таксама з'яўляецца адной з асноўных рэкамендацый АБСЕ. Мы заклікаем беларускі рэжым адмовіцца ад гвалту супраць мірных дэманстрантаў, грамадзянскай супольнасці і незалежных журналістаў і вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Мы з вялікім хваляваннем сочым за паведамленнямі пра дрэнны стан здароўя зняволеных, асабліва затрыманага журналіста Ігара Лосіка. Беларуская дзяржава ў адпаведнасці са сваімі міжнароднымі абавязкамі павінна гарантаваць сваім грамадзянам правы і свабоды чалавека. Мы чакаем незалежнага расследавання ўсіх нападаў на мірных дэманстрантаў. Гэтую пазіцыю мы таксама перадалі Паслу Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы, якога з гэтай нагоды выклікалі ў Міністэрства замежных спраў.