по-русски  па-беларуску  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: PB
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Адкрыццё выставы, прысвечанай 30-годдзю Аксамітнай рэвалюцыі

19 лістапада 2019 года ў культурным цэнтры OK16 у Мінску прайшла выстава, прысвечаная 30-годдзю Аксамітнай рэвалюцыі, якую адкрылі паслы Чэшскай Рэспублікі і Славацкай Рэспублікі Томаш Перніцкі і Ёзэф Мігаш.
У рамках сумеснай чэшска-славацкай выставы Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі прадставіла 24 карціны выставы «1989 г. - Аксамітная рэвалюцыя» фатографа і куратара Даны Кіндравай (у тым ліку друкаваную брашуру, якую атрымалі ўсе госці) і цыкл з 50 фотаздымкаў ČTK (ЧТА - Чэшскае тэлеграфнае агенцтва) «Імгненні Аксамітнай рэвалюцыі», якія праецыраваліся на сцяну галерэі. Славацкі бок быў прадстаўлены дзесяццю панэлямі з фотаздымкамі, якія дакументуюць развіццё падзей у Славакіі ад Аксамітнай рэвалюцыі да стварэння незалежнай Славацкай Рэспублікі.