по-русски  па-беларуску  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: TP
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Ушанаванне памяці Старшыні Сената Парламента Чэшскай Рэспублікі сп-ра Яраслава Куберы

24 студзеня 2020 года ўнеслі запіс у кнігу спачуванняў, якая была выстаўлена ў пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Мінску, і ўшанавалі памяць памерлага старшыні Сената Парламента Чэшскай Рэспублікі сп-ра Яраслава Куберы не толькі супрацоўнікі пасольства, але і паслы Славакіі, Венгрыі, Румыніі, Сербіі, Грузіі, Польшчы, Латвіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Арменіі, Азербайджана, Еўрапейскага Саюза і Кыргызстана. Таксама ўнеслі запісы ў кнігу спачуванняў часовыя павераныя ў справах Судана, Палестыны і Пакістана і дыпламаты пасольстваў Туркменістана, Суверэннага ордэна рыцараў Мальты, Эстоніі, ЗША, Германіі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацыі.
З беларускага боку памяць Яраслава Куберы запісам у кнізе спачуванняў ушанаваў Старшыня Пастаяннай камісіі па замежных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Рачкоў.