па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: RFE/RL
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Журналісцкая стыпендыя Вацлава Гавэла 2019-2020 - Тэрмін падачы 2 чэрвеня 2019

Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода (RFE / RL) аб'яўляе прыём заявак на атрыманне Журналісцкай стыпендыі Вацлава Гавэла 2019 - 2020. Мэтай праграмы з'яўляецца дапамога перспектыўным журналістам з краін Усходняга Партнёрства і Расійскай Федэрацыі ў павышэнні сваёй прафесійнай кваліфікацыі.

Стымулам да стварэння праграмы паслужыла вера былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавэла ў ролю журналістыкі як трансфарматара рэпрэсіўных рэжымаў. Стыпендыяльная праграма з'яўляецца сумеснай ініцыятывай RFE/RL і Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі, пры падтрымцы Dagmar and Vaclav Havel Foundation VIZE97.

Стыпендыяты, якія прайшлі адбор, атрымліваюць магчымасць стажыроўкі ў рэдакцыях галаўнога офіса RFE/RL ў Празе, працуючы сумесна з вопытнымі прафесіяналамі RFE/RL, стажыроўкі ў лакальных офісах RFE/RL і таксама кароткай стажыроўкі ў Вашынгтоне. Праграма дапаможа стыпендыятам стаць лідэрамі ў іх прафесіі, а таксама ў грамадстве, анлайн, на радыёхвалях і ў свеце. У чэрвені 2019 г. завершыцца ўжо 8-мы выпуск стыпендыйнай праграмы, у якой на дадзены момант удзельнічаюць 5 журналістаў з 5 краін.

Заяўкі павінны быць запоўнены і адасланы да 2 чэрвеня 2019 года.

Інфармацыя пра вынікі адбору будзе паведамлена кандыдатам да 10 ліпеня 2019 года.

Больш інфармацыі на: https://pressroom.rferl.org/call-for-applications-vaclav-havel-journalism-fellowship-2019-2020

Дадаткі

Call for Applications: Vaclav Havel Journalism... 212 KB PDF (Adobe Acrobat дакумент) 15.5.2019