па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: JP
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

«Вечар Вацлава Гавэла» ў Мінску

10 студзеня 2020 года ў гатэлі «Манастырскі» ў Мінску прайшоў ужо 9-ы «Вечар Вацлава Гавэла», арганізаваны «Рухам за свабоду» ў супрацоўніцтве з пасольствам Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі.

 

Пра важнасць Вацлава Гавэла ў кантэксце развіцця Чэхаславакіі, Чэхіі і ў Еўропы ў дзевяностыя гады, а таксама пра яго літаратурныя творы ў сваіх выступах распавялі старшыня «Руху за свабоду» Юрась Губарэвіч, пасол Чэхіі ў Беларусі Томаш Перніцкі, уладальнік прэміі Вацлава Гавэла ў 2013 годзе Алесь Бяляцкі і многія іншыя беларускія палітыкі, грамадскія дзеячы і пісьменнікі.

Падчас «Вечара Вацлава Гавэла» былі таксама прадстаўлены некаторыя працы з выставы «1989  – Аксамітная рэвалюцыя», прысвечанай Вацлаву Гавэлу. У рамках далейшай культурнай праграмы беларускія акцёры Іван Трус і Анатоль Лагуценка выканалі ўрывак з аднаактавай п'есы Гавэла «Пратэст». У канцы «Вечара Вацлава Гавэла» з некалькімі песнямі выступіў музыка Андрусь Такінданг.

Večer Václava Havla - velvyslanec T. Pernický

 

hra Protest

 

Večer Václava Havla - Andrus Takindang