па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: JP
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі прыняло ўдзел у чарговым пераднавагоднім дабрачынным кірмашы

У нядзелю, 8 снежня 2019 года, Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі прыняло актыўны ўдзел у Міжнародным дабрачынным кірмашы, арганізаваным Мінскім міжнародным клубам жонак паслоў, акрэдытаваных у Беларусі.

Супрацоўнікі пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі прапаноўвалі на сваім стэндзе традыцыйныя чэшскія бутэрброды, макавыя піражкі і пернікі - усе яны былі прыгатаваны супрацоўнікамі пасольства. Традыцыйна папулярным пачастункам была і Бехераўка. Чэшскі стэнд на дабрачынным кірмашы таксама наведала жонка Міністра замежных спраў Беларусі сп-ня Вера Палякова-Макей, якая купіла некалькі бутэрбродаў.

Супрацоўнікам пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі ўдалося прадаць усе прапанаваныя пачастункі (у тым ліку 180 фірмовых бутэрбродаў) на агульную суму 1.140, - BYN (прыкладна 12.600, - CZK). Уся гэтая сума была ахвяравана на дабрачынныя праекты Мінскага міжнароднага клуба жонак паслоў, акрэдытаваных у Беларусі.