па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Узнагароджанне пераможцаў Міжнароднай дзіцячай выставы «Лідзіцэ-2014»

5 снежня 2014 года ў Пасольстве ЧР у Мінску адбылося ўрачыстае ўручэнне медалёў і ганаровых грамат беларускім дзецям, узнагароджаным ў рамках 42-й Міжнароднай дзіцячай мастацкай выставы «Лідзіцэ-2014».

Пасол ЧР Мілан Экерт уручыў узнагароды дванаццаці дзецям з васьмі мастацкіх школ.
Медалі атрымалі Еўтыхава Аляксандра і Русаковіч Паліна з Мінска. Ганаровыя граматы былі ўручаны Адамейка Кацярыне і Горбач Юліі (Барысаў), Яблонскай Яўгенні (Гродна), Гадлеўскай Насці (Мінск), Лапека Кацярыне (Рэчыца), Дасюкевіч Анастасіі і Мігун Анастасіі (Салігорск), Шляхтавай Анастасіі, Голубевай Святлане і Белікавай Анастасіі (Віцебск ).