па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Адкрыццё выставы “Яўрэі ў барацьбе і супраціўленні” ў бібліятэцы імя Пушкіна

У Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна адкрылася выстава фотаздымкаў "Яўрэі ў барацьбе і супраціўленні", прымеркаваная да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Матэрыялы выставы прадастаўлены пасольствам Чэшскай Рэспублікі. Экспазіцыя змяшчае гістарычныя звесткі на чэшскай, англійскай, нямецкай і рускай мовах, а таксама архіўныя фотаздымкі. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выставы прынялі ўдзел паслы Ізраіля і Чэхіі ў Беларусі Іосіф Шагал і Мілан Экерт.

На адкрыцці выставы таксама адбылася прэзентацыя другога, дапоўненага, выдання кнігі "Праведнікі народаў свету Беларусі". У кнізе прыведзены гісторыі выратавання яўрэяў, якія мелі месца на тэрыторыі Беларусі ў яе сучасных межах.

Падрабязна: http://www.tvr.by/news/kultura/desyatki_istoriy_i_tysyachi_sudeb_v_odnoy_ekspozitsii_/
http://www.belta.by/ru/all_news/regions/V-Minske-prezentovali-vtoroe-izdanie-knigi-Pravedniki-narodov-mira-Belarusi_i_705951.html