по-русски  па-беларуску  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Стыпендыі Урада Чэшскай Рэспублікі на 2017-2018 гг.

(Архіўны артыкул, тэрмін дзеяння скончаны 31.08.2017.)

Кандыдаты на атрыманне стыпендыі павінны зарэгістравацца з 20 ліпеня да 30 верасня 2016 г. на сайце: http://registr.dzs.cz/registr.nsf.

Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску паведамляе аб прадастаўленні наступных стыпендый для навучання ў Чэхіі ў 2017-2018 навучальным годзе:

- 4 стыпендыі для вучобы па праграме падрыхтоўкі бакалаўраў/магістраў на чэшскай мове. Праграма прызначаная для выпускнікоў сярэдніх школ і ўключае год наведвання курсаў па вывучэнні чэшскай мовы з наступнай здачай уступных экзаменаў у вышэйшую навучальную ўстанову па наступных спецыяльнасцях: грамадскія навукі, прыродазнаўчыя навукі, сельская гаспадарка. Кандыдаты выбіраюць дзяржаўную ВНУ і вучэбную праграму ў рамках дадзеных спецыяльнасцей самастойна;

- 1 стыпендыя для вучобы па праграме падрыхтоўкі магістраў (для студэнтаў, якія здалі экзамены на ступень бакалаўра) і для навучання ў аспірантуры на англійскай мове па наступных спецыяльнасцях: эканоміка, сельская гаспадарка, інфарматыка, навакольнае асяроддзе, энергетыка.

Пералік вучэбных праграм і ВНУ можна знайсці ў Распараджэнні аб прадастаўленні стыпендый на 2017-2018 год па гэтай спасылцы.

На момант пачатку навучання ў Чэшскай Рэспубліцы (1 верасня 2017 года) прэтэндэнт павінен дасягнуць узросту 18 гадоў.

Кандыдаты на атрыманне стыпендыі павінны зарэгістравацца з 20 ліпеня да 30 верасня 2016 г. на сайце: http://registr.dzs.cz/registr.nsf.

У выпадку ўзнікнення пытанняў тэхнічнага характару можна звяртацца па адрасе: registr@dzs.cz.

З падрабязнай інфармацыяй аб прадастаўленні стыпендый можна пазнаёміцца на старонках па гэтай спасылцы (на англійскай мове) ці па гэтай спасылцы (на рускай мове).