по-русски  па-беларуску  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Запрашэнне да ўдзелу ў 44-й Міжнароднай выставе дзіцячай творчасці «Лідзіцэ-2016»

Прыём работ на 44-ы конкурс працягнецца да 29 лютага 2016 г.
 

Мемарыял «Лідзіцэ» пад эгідай Міністэрства культуры ЧР, Міністэрства адукацыі, моладзі і спорту ЧР, Міністэрства замежных спраў ЧР, Чэшскай камісіі па справах ЮНЕСКА і Чэшскіх цэнтраў запрашае дзяцей прыняць удзел у 44-й штогадовай Міжнароднай выставе мастацкіх твораў дзяцей «Лідзіцэ-2016». Тэма конкурсу: «Школа? Адукацыя!».

Прыём работ на 44-ы конкурс працягнецца да 29 лютага 2016 г.

Выстава была заснавана ў 1967 годзе ў памяць аб дзецях з чэшскай вёскі Лідзіцэ, забітых фашыстамі, і астатніх дзецях, якія загінулі ў ваенных канфліктах. Яна стала міжнародна вядомай як адна з найбуйнейшых і найстарэйшых выстаў дзіцячай творчасці ў Еўропе і ва ўсім свеце. У апошнія гады на конкурс дасылаецца больш за 25 000 работ з больш чым 70 краін ва ўсім свеце.

Да ўдзелу прымаюцца наступныя катэгорыі работ: малюнак, жывапіс; графіка; фотаздымак; кераміка; камбінаваная тэхніка (метал, кераміка, дрэва, шкло, тэкстыль, папера). Не прымаюцца фільмы, відэа, фотарэпартажы з арт-падзей і арт-праектаў або серыі работ, якія патрабуюць сумеснага размяшчэння.

Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце: http://www.mdvv-lidice.cz/ru/