па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Стыпендыі INTERSTUD для навучання ў Западначэшскім універсітэце

(Архіўны артыкул, тэрмін дзеяння скончаны 06.12.2015.)

Западначэшскі універсітэт (ZČU) прапануе стыпендыі для навучання ў рамках праграмы INTERSTUD. Падаць заяўку можна да 5 снежня 2015 года.
 

Прапануецца абмежаваная колькасць універсітэцкіх стыпендый для студэнтаў-выдатнікаў па праграмах на чэшскай мове на наступных факультэтах: факультэт прыкладных навук, факультэт дызайну і мастацтваў імя Ладзіслава Сутнара (асаблівыя ўмовы), электратэхнічны факультэт, філасофскі факультэт, педагагічны факультэт, машынабудаўнічы факультэт. Праграма ўключае інтэнсіўны курс чэшскай мовы (чэрвень - верасень). Памер стыпендыі - да 4000 CZK у месяц на працягу першага года навучання у залежнасці ад дасягнутага студэнтам узроўню падрыхтоўкі пры інтэнсіўным курсе чэшскай мовы.

Кандыдатам неабходна мець пасведчанне аб заканчэнні сярэдняй школы або дыплом бакалаўра/магістра.

Як падаць заяўку на ўдзел у праграме INTERSTUD?

  1. Наведайце старонку універсітэта з інфармацыяй аб праекце: http://www.kma-old.zcu.cz/fs/ (англ.).
  2. Выберыце факультэт і спецыяльнасць навучання: http://www.zcu.cz/en/ (англ.).
  3. Запоўніце PAF (папярэднюю электронную заяўку) і адашліце яе да 5 снежня 2015 года.
  4. Аплаціце адміністрацыйны ўзнос у памеры 500 CZK і адпраўце пацверджанне плацяжу.
  5. Запоўніце CAF (комплексную заяўку) ў пісьмовым выглядзе (раздрукаваць дакумент, запоўніць, падпісаць) і разам з засведчанымі дакументамі аб вашай папярэдняй адукацыі адпраўце яе ў дэканат абранага факультэта ZČU да 31 снежня 2015 года.
  6. У лютым-сакавіку кандыдат атрымае рашэнне аб прыёме на навучанне і стыпендыяльнай падтрымцы.
  7. У канцы траўня - пачатку чэрвеня кандыдаты прыбудуць у ЧР для праходжання абавязковага моўнага падрыхтоўчага курсу.

Папярэдняя заяўка PAF  - электронная рэгістрацыя для навучання ў ЗЧУ па навучальных праграмах з падтрымкай стыпендыі INTERSTUD.

Комплексная заяўка CAF - падрабязная заяўка ў пісьмовай форме (больш падрабязная інфармацыя аб папярэдняй адукацыі).

Кантакты:

Міжнародны аддзел: jjanska@rek.zcu.cz, +420 377635767

Кансультант па праграме INTERSTUD: vacek@kme.zcu.cz, +420 377632334