па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: (@MZV)
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Брно ўшанавала памяць сваіх грамадзян, дэпартаваных у Мінскае гета

У памяць сваіх грамадзян яўрэйскага паходжання, якія былі першымі дэпартаваныя нацыстамі падчас другой сусветнай вайны, горад Брно ўстанавіў у Мінску новы мемарыял у выглядзе каменнай стэлы.

Адкрыццё помніка адбылося 22 лістапада 2015 г. пры ўдзеле намесніка мэра горада Брно Мацея Голана, намесніка старшыні яўрэйскай абшчыны Брно Паўла Фрыда, а таксама Іржы Шытлера, спецыяльнага упаўнаважанага па пытаннях халакоста Міністэрства замежных справаў Чэшскай Рэспублікі. Цырымонія адкрыцця ў Мінску была арганізаваная пры падтрымцы Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Першы транспарт з жыхарамі яўрэйскага паходжання падчас другой сусветнай вайны выехаў з Брно 16 лістапада 1941 года. Канцавой станцыяй для першай тысячы грамадзян Брно быў Мінск, які знаходзіўся на акупаванай нацыстамі тэрыторыі былога Савецкага Саюза. Перажыло вайну толькі 13 з іх. Далей былі новыя транспарты ў іншыя лагеры: усяго нацысты дэпартавалі з Брно і яго ваколіц больш за 10 тысяч жыхароў яўрэйскага паходжання.

Адкрыццё мемарыяла - стэлы з надпісам у памяць аб першым і ўсіх наступных транспартах з тэрыторыі пратэктарата ў Беларусь - на месцы былога гета, куды ён нарэшце прыбыў пасля страшнага пяцідзённага падарожжа, адбылося падчас юбілею гэтых падзей, трагічных не толькі для Брно. Горад Брно ўшанаваў памяць ахвяр у рамках Года прымірэння, абвешчанага гарадскім саветам да 70-й гадавіны заканчэння другой сусветнай вайны.