па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Настрыфікацыя дакументаў аб сярэдняй адукацыі

Настрыфікацыя (прызнанне) замежных дакументаў аб сярэдняй адукацыі - адна з умоў прыёму ў ВНУ Чэшскай Рэспублікі. Для настрыфікацыі дакументаў выпускнікі замежных ВНУ могуць звяртацца ў адміністрацыю краю (krajský úřad) па месцы знаходжання ў Чэшскай Рэспубліцы.

Для настрыфікацыі, акрамя заявы, спатрэбяцца наступныя дакументы:

  1. арыгінал або натарыяльна завераная копія атэстата;
  2. дакумент аб аб'ёме і змесце адукацыі, атрыманай у школе (выпіска з вучэбнага плана са спісам прадметаў і колькасцю гадзін па асобных прадметах);
  3. дакумент аб тым, што школа прызнана дзяржавай, якая выдала атэстат, як частка яе адукацыйнай сістэмы (звычайна гэта вынікае з атэстата);
  4. натарыяльна завераны пераклад названых дакументаў на чэшскую мову, выкананы перакладчыкам, зарэгістраваным у Чэхіі ў спісе экспертаў і перакладчыкаў (www.justice.cz, раздзел Znalci a tlumočníci);
  5. дакумент аб аплаце адміністрацыйнага збору за падачу заявы ў памеры 1000 чэшскіх крон (аплата праводзіцца ў адміністрацыі краю пры падачы заявы);
  6. дакумент аб месцы знаходжання ў ЧР.

Адміністрацыя параўноўвае аб'ём і змест адукацыі (вучэбны план) у замежнай школе з аналагічным тыпавым вучэбным планам у Чэшскай Рэспубліцы. Калі аб'ём і змест адукацыі адпавядаюць праграме ў ЧР, заяўніку выдаецца рашэнне і аб прызнанні замежнага атэстата ў ЧР з дадаткам (rozhodnutí s nostrifikační doložkou). Гэтыя дакументы неабходна будзе прадставіць падчас прыёму ва ўніверсітэт у Чэхіі.

Калі аб'ём і змест адукацыі адрозніваюцца ад навучальнага плана ў Чэшскай Рэспубліцы, адміністрацыя прызначае заяўніку дадатковыя экзамены. Выпускнікам школы з адзінаццацігадовым навучаннем настрыфікацыйны экзамен прызначаецца заўсёды. Мэта экзамена - праверка адпаведнасці ведаў і навыкаў заяўніка мэтам і зместу адукацыі па адпаведнай адукацыйнай праграме. Экзамен звычайна праводзіцца на чэшскай мове (заяўнікі, якія ёй не валодаюць, маюць права на паслугі перакладчыка, зарэгістраванага ў спісе перакладчыкаў, якія аплачваюцца заяўнікам самастойна).

У тым выпадку, калі экзамен не будзе здадзены паспяхова, адміністрацыя адмаўляе заяўніку ў настрыфікацыі. Пасля ўступлення рашэння адміністрацыі ў сілу заяўнік можа зноў падаваць заяву на настрыфікацыю.

Максімальны тэрмін разгляду дакументаў складае 30 дзён, калі яны прадстаўлены ў поўным аб'ёме. Пры прызначэнні экзамену рашэнне выдаецца пасля яго здачы. У асаблівых выпадках тэрмін можа быць прадоўжаны.

Больш падрабязнай інфармацыяй аб настрыфікацыі валодае Міністэрства адукацыі, моладзі і фізічнай культуры ЧР:

Ministerstvo školství, mládeže a tělovýchovy
Odbor vzdělávací soustavy
Karmelitská 7
118 12 Praha 1
e-mail: nostrifikace20@msmt.cz
tel. 234 811 703