па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Вечарына памяці Вацлава Гавэла ў Мінску

15 студзеня 2016 г. ў Палацы мастацтваў адбылася вечарына, прысвечаная памяці былога прэзідэнта Чэхіі, драматурга, публіцыста і праваабаронцы Вацлава Гавэла.

Мерапрыемства арганізавалі рух «За свабоду» і праваабарончы цэнтр «Вясна» пры падтрымцы пасольстваў Чэшскай Рэспублікі і Славацкай Рэспублікі. Ушанаваць памяць Вацлава Гавэла і выказаць яму падзяку прыйшлі палітыкі, дзеячы культуры і мастацтва.

Пасол Чэшскай Рэспублікі Мілан Экерт узгадаў найбольш важныя старонкі біяграфіі і дзейнасці Вацлава Гавэла, а таксама падзяліўся ўражаннямі ад супольнай працы з першым чэшскім прэзідэнтам.

Падчас вечарыны прагучалі тэатральныя чытанні ўрыўкаў з п'ес Вацлава Гавэла. Таксама адбылася прэзентацыя пасмяротнай кнігі вядомага беларускага палітолага Віталя Сіліцкага «Доўгая дарога ад дыктатуры». Завяршэннем вечарыны стала выступленне знакамітага музыкі Лявона Вольскага.