па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Удзел Чэхіі ў XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

З 8 па 12 лютага 2017 года на XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы працаваў чэшскі стэнд, адкрыты Пасольствам Чэшскай Рэспублікі ў Мінску ў супрацоўніцтве з Чэшскім цэнтрам Кіеў. Чэшская Рэспубліка прадставіла падборку найпрыгажэйшых кніг мінулага года, а таксама спецыяльны выпуск бюлетэня Czech IN з інфармацыяй пра сучасную чэшскую літаратуру і курсы чэшскай мовы, якія праходзяць у Мінску. Наведвальнікі чэшскага стэнда маглі пазнаёміцца з друкаванай прадукцыяй агенцтва Czech Tourism. Ганаровым госцем з Чэхіі на выставе стаў пісьменнік Яхім Топал.

З 8 па 12 лютага 2017 года на XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы працаваў чэшскі стэнд, адкрыты Пасольствам Чэшскай Рэспублікі ў Мінску ў супрацоўніцтве з Чэшскім цэнтрам Кіеў. Чэшская Рэспубліка прадставіла падборку найпрыгажэйшых кніг мінулага года, пазычаную Мараўскай земскай бібліятэкай у Брно. Галоўнай крыніцай інфармацыі пра чэшскую літаратуру для беларусаў, аднак, стаў спецыяльны выпуск бюлетэня Czech IN, які быў прысвечаны, апроч іншага, таксама перакладам сучаснай чэшскай літаратуры на беларускую мову і бясплатна распаўсюджваўся сярод жадаючых падчас выставы і суправаджальных мерапрыемстваў.

Наведвальнікі чэшскага стэнда маглі атрымаць інфармацыю пра курсы чэшскай мовы, якія праходзяць у Мінску пад эгідай Пасольства, задаць пытанні аб агульных умовах бясплатнага навучання ва ўніверсітэтах Чэшскай Рэспублікі і пры дапамозе бясплатных брашур і карт, выдадзеных агенцтвам Czech Tourism, пазнаёміцца з турыстычнымі напрамкамі і відамі адпачынку ў Чэхіі. На думку Пасольства, беларускія чытачы на выставе праявілі значную і нават выключную цікавасць да чэшскіх кніг, мовы і тапаграфіі, і чэшскі стэнд добра выканаў сваю ролю ў папулярызацыі Чэскай Рэспублікі.

Ганаровым госцем з Чэхіі на выставе стаў пісьменнік Яхім Топал, які пры ўдзеле Пасла Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Мілана Экерта 9 лютага прадставіў на галоўнай сцэне кірмашу пераклад свайго перадапошняга рамана «Цэх д'ябла» (Chladnou zemí, 2008 г. выд.) на беларускую мову. Госцем чэшскага стэнда быў таксама сталы перакладчык Яхіма Топала на беларускую мову, папулярызатар чэшскай літаратуры ў Беларусі Сяргей Сматрычэнка. Тым жа вечарам у кнігарні «Логвінаў» прайшлі аўтарскія чытанні рамана. «Цэх д'ябла» - чатырнаццатая кніга, выдадзеная Ігарам Логвінавым у серыі перакладаў сучаснай чэшскай літаратуры на беларускую мову з назвай «Чэшская калекцыя».

9 лютага 2017 года Яхім Топал прыняў удзел у міжнародным літаратурным сімпозіуме «Пісьменнік і час», арганізаваным Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і афіцыйным Саюзам пісьменнікаў Беларусі, пасля чаго адправіўся для правядзення аўтарскіх чытанняў 10 лютага ў г. Віцебск ва ўсходняй частцы краіны. Тут, у АРТ-пабе «Торвальд», сабралася шырокая мясцовая публіка, якая цікавіцца чэшскай літаратурай і культурай у цэлым. 11 лютага Яхім Топал з салідным рэзанансам выступіў таксама падчас Ночы паэзіі і музыкі ў Мінску ў рамках Шостага міжнароднага фестывалю паэзіі імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце». Тут ён прачытаў свае раннія вершы са зборніка Miluju tě k zbláznění («Я люблю цябе да вар'яцтва», 1994) у перакладзе на беларускую мову Сяргея Сматрычэнкі.

Český stánek

Дадаткі

Спецыяльны выпуск бюлетэня Czech IN 2 MB PDF (Adobe Acrobat дакумент) 16.2.2017

Яхім Топал «Цэх д'ябла» 233 KB JPG (карцінка/фатаграфія) 16.2.2017