па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: (@MZV)
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Фотавыстава Юліі Мацкевіч «Беларуская Прага» ў Мінску

19 красавіка 2017 года ў 18:00 у мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага пры падтрымцы Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску будзе прадстаўлена фотавыстава Юліі Мацкевіч «Беларуская Прага». Выстава працягнецца да 10 мая і будзе працаваць штодня, акрамя панядзелка і аўторка, з 11:00 да 19:00.

З нагоды 500-годдзя выдання Бібліі Францішкам Скарынам у Празе нам вельмі прыемна прыгадаць у паказаных фотаработах не толькі архітэктурную прыгажосць Прагі, але таксама яе шматвяковую прывабнасць для беларусаў. Прага адыгрывала вялікую ролю для беларусаў 500 гадоў таму назад і адыгрывае яе цяпер. У Празе ёсць больш за 20 гістарычных месцаў на тэрыторыі горада, у тым ліку і звязаных з падзеямі, якiя з'ядналi беларусаў і чэхаў яшчэ ў часы ВКЛ.

Мінская фотамастачка Юлія Мацкевіч збірае «пазлы беларускіх месцаў» у Празе: «У сваім фотапраекце я пакажу дамы, дзе жылі беларуская паэтка Ларыса Геніюш, оперны спявак з беларускімі каранямі сусветнага ўзроўню Міхась Забэйда-Суміцкі і Васіль Быкаў на пачатку 2000-х гадоў, - распавядае Юлія. – Я таксама пакажу здымкі з месца так званага Літоўскага калегіума. А Францішку Скарыну будзе прысвечана цэлая фатаграфічная гісторыя ў некалькіх працах экспазіцыі, бо гэта ж ён - пражскі каралеўскі садоўнік і беларускі першадрукар!»

Дадаткі

banner 292 KB JPG (карцінка/фатаграфія) 13.4.2017