па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Выстава сучаснага мастацтва Чэхіі ў Мінску

Мінск, 9 верасня 2017 года – Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (НЦСМ) Рэспублікі Беларусь сумесна з Пасольствам Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Чэшскім цэнтрам Кіеў адкрываюць Выставу сучаснага мастацтва Чэхіі.

Экспазіцыя работ чэшскіх аўтараў зойме другі паверх выставачнай плошчы цэнтра на вул. Някрасава, 3. У 8 залах і фае будуць прадстаўлены ўсе даступныя формы візуальнай мастацкай творчасці: жывапіс, графіка, скульптура, фатаграфія і відэа. Пачатак працы выставы – 14 верасня 2017 года ў 16:00.

Перыяд працы выставы: 14 верасня - 27 кастрычніка 2017 года. Адчынена: 11:00 – 19:00, серада – 13:00 - 21:00. Выхадныя дні: нядзеля, панядзелак.

Адрас выставы: Мінск, Някрасава, 3, НЦСМ Рэспублікі Беларусь.

Даведкі па тэлефоне: 375 (17) 280 56 08 (аддзел выставак), 235 03 32.

Аўтары:

Ірэна Армутыдысава (Irena Armutidisová) – фатаграфія

http://www.irenaarmutidisova.com/

Раман Кудлачэк (Roman Kudláček) – жывапіс, відэа

http://www.prasatkolojzik.cz

Барбара Лунгава (Barbora Lungová) – жывапіс

http://www.barboralungova.net/

Здэнек Данек (Zdeněk Daněk) – жывапіс, графіка

http://zdenekdanek.net/cz/

Вераніка Псоткава (Veronika Psotková) – скульптура

http://www.veronikapsotkova.net/

Душан Ваня (Dušan Váňa) – скульптура

https://dusanvana.wordpress.com/

Тэрэза Рулерава (Tereza Rullerová) – відэа, графіка

http://www.therodina.com/info/ http://therodina-backstage.tumblr.com/

Куратары выставы:

Дзіна Даніловіч, Беларусь

Вераніка Псоткава, Чэхія

Партнёры выставы сучаснага мастацтва Чэхіі:

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь –  http://ncsm.by/

Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь  – http://www.mzv.cz/minsk/ru/index.html

Чэшскі цэнтр Кіеў –  http://kyiv.czechcentres.cz/program/event-details/vstava-souasnho-eskho-umn-v-minsku/

Кантакт для прэсы: +375 (17) 280 56 08 (НЦСМ, аддзел выставак), +375 (17) 294 51 91 (Пасольства Чэхіі)

Дадаткі

Press BY Authors 84 KB PDF (Adobe Acrobat дакумент) 14.9.2017

Press BY Release 65 KB PDF (Adobe Acrobat дакумент) 14.9.2017