па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Стыпендыі INTERSTUD для навучання ў Западначэшскім універсітэце

Западначэшскі універсітэт (ZČU) у Пльзэні прапануе стыпендыі для навучання па праграме INTERSTUD. Падаць папярэднюю заяўку (PAF) можна да 30 лістапада 2017 года на сайце універсітэту. Пры дастатковай колькасці заяўнікаў суразмова з імі пройдзе ў Мінску.
 

Стыпендыя прызначана для студэнтаў, якія жадаюць праходзіць навучанне на чэшскай мове па поўных праграмах (бакалаўрскіх і магістарскіх) на наступных факультэтах Западначэшскага універсітэта: Факультэт прыкладных навук,Электратэхнічны факультэт, Філасофскі факультэт, Педагагічны факультэт, Машынабудаўнічы факультэт, Факультэт дызайну і мастацтваў імя Ладзіслава Сутнара.

Памер стыпендыі - 5000 крон у месяц. Дадзеная сума, у залежнасці ад паспяховасці і выканання правілаў навучання, можа быць паніжана або павышана.

Студэнты, якія былі залічаны ў ЗЧУ і атрымалі стыпендыю INTERSTUD, праходзяць трохмесячны інтэнсіўны курс чэшскай мовы. Курс чэшскай мовы бясплатны і праходзіць у ЗЧУ ў Пльзэні.

Падаць папярэднюю заяўку (PAF) можна да 30 лістапада 2017 года на сайце http://international.zcu.cz/en/zahranicnistudenti/Scholarship-support-INTERSTUD.html

КАНТАКТ ПРАГРАМЫ INTERSTUD:

Міжнародны аддзел: Bc. Lenka Porazilová,  porazilo@rek. zcu.cz, +420 377 635 767

Кансультант па праграме INTERSTUD: Ing. Vlastimil  VACEK, CSc.,  vacek@kme.zcu.cz, +420 377 632 334

Каардынатар курсу чэшскай мовы: Mgr. Michal Vaněk,  vanek99@ujp.zcu.cz, +420 37763 5213

Дадаткі

800447 Asset #2662704:logo_zcu_plzen - com.etnetera.jnp.img_manager.data.ImageSetData

Флаер Интерстуд 51 KB DOCX (FILE_TYPE_DOCX) 16.11.2017