па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Узнагароджанне пераможцаў дзіцячага мастацкага конкурса «Лідзіцэ» паслом М. Экертам

5 снежня Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску вітала дзесяць беларускіх удзельнікаў 45-й міжнароднай выставы дзіцячай творчасці «Лідзіцэ-2017», іх бацькоў і настаўнікаў.

З 575 работ на тэму «Падарожжы», дасланых з Беларусі, журы адзначыла работы 22 дзяцей, пяцёра з якіх атрымалі медаль «Лідзіцкая ружа» і сямнаццаць – ганаровыя дыпломы. Медалісткі Яна Грыневіч, Ліза Паплеўка і Ганна Дэйнар з Лагойска 1 чэрвеня прыбылі за сваімі ўзнагародамі ў Лідзіцэ, двум іншым медалістам – Мікіце Яршову з Дзяржынска і Крысціне Лебедзевай з Віцебска – медалі былі адпраўлены поштай. Пасол Мілан Экерт уручыў ўсім узнагароджаным дзецям, якія прыехалі ў Мінск, дыпломы і падарункі для іх творчага развіцця і запрасіў іх на свята святога Мікалая, якое праходзіла ў Пасольстве ў той жа дзень. Ён таксама падзякаваў ўсім беларускім дзецям за іх цікавасць да конкурсу і запрасіў іх прыняць удзел у выставе ў наступным годзе.