па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Прызначаны пасол Томаш Перніцкі ўшанаваў памяць ахвяр Мінскага гета


Прызначаны пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Томаш Перніцкі 22 кастрычніка 2018 года наведаў мемарыял "Яма" і ўшанаваў памяць амаль 100 тысяч яўрэяў з Беларусі, Германіі і былога Пратэктарата Багеміі і Маравіі, якія загінулі ў Мінскім гета, ліквідаваным 21 - 23 кастрычніка 1943 года.

У памятнай цырымоніі з нагоды 75-й гадавіны трагедыі Мінскага гета, акрамя некалькіх вязняў, якія выжылі, прынялі ўдзел міністр аліі і інтэграцыі Дзяржавы Ізраіль сп-ня Софа Ландвер, міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яго Эксцэленцыя сп. Уладзімір Макей, старшыня Федэрацыі яўрэйскіх абшчын у Чэшскай Рэспубліцы сп. Пэтр Папоўшак, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і некалькі сотняў жыхароў Мінска.