па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Сумесны чэшска-славацкі прыём у гонар 100-гадовага юбілею ўтварэння Чэхаславакіі

31 кастрычніка 2018 г. у Мінску адбыўся сумесны чэшска-славацкі прыём у гонар 100-гадовага юбілею ўтварэння Чэхаславакіі, у якім прынялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь сп-р Яўген Шастакоў, дэпутаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі беларускіх міністэрстваў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, вядомыя беларускія прадпрыймальнікі, мастакі і журналісты, сябры Чэшскай Рэспублікі і Славацкай Рэспублікі.
 

Пасол Славацкай Рэспублікі ў Беларусі сп-р Ёзэф Мігаш, прызначаны пасол Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі сп-р Томаш Перніцкі і  намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь сп-р Яўген Шастакоў у сваіх прамовах адзначылі не толькі поспехі, дасягнутыя Чэхаславакіяй, але таксама і сяброўскія повязі, што існуюць паміж дзвюма краінамі.

У межах гэтай акцыі была прадстаўлена беларуская і ангельская версіі выставы “1918 – утварэнне Чэхаславакіі”. Пры ўваходзе ў святочную залу былі выстаўлены два аўтамабілі Шкода. Сярод спонсараў чэшска-славацкага прыёма, акрамя кампаніі  Skoda Auto, таксама былі AŽD Praha, Піўны рад, Лета Трэйд.