па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: ---
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Маладыя чэшскія мастакі атрымалі ўзнагароды за ўдзел у конкурсе выяўленчага мастацтва KрaсaWEEK

У суботу 14 красавіка 2019 года ў памяшканні Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава прайшла цырымонія ўзнагароджання ў рамках Міжнароднага дзіцяча-юнацкага конкурсу «КрасаWeek 2019», якаму споўнілася дзевяць год. Значную частку работ даслалі школы з Чэхіі, маладыя чэшскія мастакі праявілі сябе вельмі паспяхова.

У гэтым годзе ў Міжнародную камісію для азнаямлення былі дасланыя 1264 творы мастацтва з дзесяці краін Еўропы і Азіі. Акрамя Беларусі таксама былі ўдзельнікі з Чэхіі, Казахстана, Латвіі, Польшчы, Расійскай Федэрацыі, Сербіі, Таджыкістана, Украіны і Узбекістана. Чэшскі удзел быў рэкордным у гэтым годзе: да конкурсу далучыліся восем пачатковых мастацкіх школ, атрымалася 126 работ ад 106 маладых мастакоў. Большасць конкурсных работ былі, вядома, з Беларусі, але дзясятая частка ацэненых твораў мастацтва была з Чэхіі і Маравіі. Пачатковая мастацкая школа імя Отакара Шэўчыка з горада Пісэк атрымала дыплом за актыўны ўдзел у конкурсе ад старшыні ацэначнай камісіі У. Зінкевіча, паколькі яна даслала больш за ўсё работ, шэсць з іх атрымалі ўзнагароды. Віншуем!

У кожнай з трох узроставых катэгорый (12-14, 15-16, 17-20 год) ацэначная камісія, у рабоце якой таксама ўдзельнічалі чэшскія мастакі муж і жонка Павел і Шарка Ногавы, прысудзіла толькі адно першае, другое і трэцяе месца ў кожнай з пяці ацэненых тэхнік: жывапіс, графіка, камп'ютэрная графіка, скульптура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Усяго было прысуджана 45 месцаў з першага па трэцяе. Да таго ж, мы радыя, што ў напружаным міжнародным конкурсе чэшскія ўдзельнікі атрымалі пятую частку узнагарод, ажно дзевяць:

Два ганаровых першых месцы атрымалі: ва ўзроставай катэгорыі 15-16 год у галіне графікі - Клаўдыя Паспішылава з мастацкай школы імя Отакара Шэўчыка і ў малодшай узроставай катэгорыі ў галіне камп’ютарнай графікі - Альжбета Вашычкава з пачатковай мастацкай школы імя Штэфанікава ў Празе.

Тры другія месцы атрымалі: удзельнікі малодшай катэгорыі - Анежка Смолікава з мастацкай школы імя Г.Маглера ў горадзе Гумполц - за малюнак і Марцін Коварж з мастацкай школы ім. О. Шэўчыка ў горадзе Пісэк - за графіку, у старэйшай узроставай катэгорыі - Марцін Коварж з мастацкай школы ім. Ф. К. Рыхтэра ў Голешове - за графіку.

Чатыры трэція месцы - у малодшай узроставай катэгорыі за камп'ютэрную графіку - Алівія Бенешава з мастацкай школы ім. Штэфанікава ў Празе, у катэгорыі 15-16 год за малюнак - Элішка Прушава з мастацкай школы О. Шэўчыка ў горадзе Пісэк, Ганна Кухейдова з мастацкай школы горада Есенік - за скульптуру, Караліна Казакова з мастацкай школы О. Шэўчыка ў горадзе Пісэк - за графіку .

Таксама супрацоўнікі беларускіх і замежных устаноў і спонсары ўручылі некалькі спецыяльных узнагарод. Шэсць з іх атрымалі ўдзельнікі з Чэшскай Рэспублікі: Людміла Дзедзіцава, Адэль Гейдж, Марціна Янекова, Анежка Кантарава, Элішка Прушава і Яна Валічкава.

Віншуем пераможцаў!

Адзначаныя ўзнагародамі працы цяпер выстаўляюцца ў галерэі Акно, размешчанай у памяшканні мастацкага каледжа. Больш падрабязная інфармацыя на http://glebovka.by/Minsk-State-Art-College-named-after-Glebov.html. Тут вы таксама можаце знайсці спіс усіх пераможцаў.

Запіс цырымоніі 2019/04/13: https://youtu.be/WC1n53CHoqE

Дадаткі

фота 01 338 KB JPG (карцінка/фатаграфія) 24.4.2019

фота 02 417 KB JPG (карцінка/фатаграфія) 24.4.2019

фота 03 312 KB JPG (карцінка/фатаграфія) 24.4.2019

фота 04 276 KB JPG (карцінка/фатаграфія) 24.4.2019