па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Стыпендыі на навучанне ў вышэйшых навучальных установах Чэхіі

Некаторыя з чэшскіх ВНУ прапануюць беларускім студэнтам фінансавую падтрымку пры навучанні ў форме стыпендыі.

 

Неабходную інфармацыю пра вучобу ў Чэшскай Рэспубліцы і канкрэтныя прапановы ВНУ знойдзеце на сайце Study in the Czech Republic на англійскай мове па спасылцы  https://www.studyin.cz/scholarships-for-belarusian-students/, і на рускай мове па спасылцы   https://www.studyin.cz/ru/obucenie/stipendii-dla-studentov-iz-belarusi/.

У выпадку ўзнікнення пытанняў наконт канкрэтных стыпендый звяртайцеся прама ў канкрэтныя навучальныя ўстановы. Па агульных пытаннях аб навучанні ў Чэшскай Рэспубліцы Вас пракансультуюць прадстаўнікі ініцыятывы Study in the Czech Republic па электроннай пошце: info@studyin.cz . Сваім непасрэдным вопытам навучання і жыцця ў Чэхіі з Вамі з радасцю падзеляцца замежныя студэнты, якія зараз вучацца ў Чэхіі і тыя, якія ўжо скончылі навучанне (https://www.studyin.cz/ru/studenty-i-vypuskniki/posly/).