па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Беларусь: сумесная заява Прадстаўніцтва ЕС ад імя краін ЕС, прадстаўленых у Мінску, і пасольстваў ЗША, Вялікабрытаніі і Швейцарыі ў сувязі з пераследам праваабаронцаў, журналістаў і прафсаюзных актывістаў

Беларускія ўлады працягваюць узмоцнены пераслед грамадзянскай супольнасці краіны. Гэта павінна спыніцца. Улады пераследуюць праваабаронцаў, супрацоўнікаў СМІ, прадстаўнікоў прафсаюзаў і адвакатаў. Учора па ўсёй краіне прайшлі вобшукі ў дамах і офісах не менш за трыццаці актывістаў, у тым ліку праваабарончага цэнтра "Вясна" і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Гэта непрымальна. Беларусаў пераследуюць за рэалізацыю сваіх фундаментальных правоў падчас мірных пратэстаў супраць выбараў у жніўні 2020 года, якія не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі, і супраць жорсткасці з боку праваахоўных органаў, якая працягваецца. Адбыліся сотні палітычна матываваных судовых працэсаў. Беларусаў пазбаўляюць самых базавых правоў, уключаючы права на справядлівае судовае разбіральніцтва і права на чалавечнае абыходжанне ў зняволенні.
 

Мы працягнем каардынаваць нашы меры ў дачыненні да сітуацыі з правамі чалавека ў краіне. Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць усіх адвольна затрыманых. Толькі дэмакратыя, павага да правоў чалавека, вяршэнства права і свабодныя і справядлівыя выбары, якія паважаюць дэмакратычную волю народа Беларусі, могуць гарантаваць стабільную, суверэнную і квітнеючую будучыню Беларусі.